https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Банкнота ў 500 тыс. рублёў яшчэ не патрэбна, мяркуе кіраўнік Нацбанка


Пра гэта 26 снежня падчас online-канферэнцыі на сайце агенцтва БелТА заявіла старшыня Нацбанка Надзея Ермакова.
"Пры далейшым росце заработнай платы Нацыянальны банк у выпадку неабходнасці можа разгледзець магчымасць выпуску ў абарачэнне банкноты больш высокага наміналу. Гаворка ідзе пра гэту купюру (у 500 тыс. рублёў), але яна яшчэ не патрэбна. Каб яе надрукаваць, патрэбны вялікія грошы. Гэта не адзін дзясятак мільёнаў долараў", — сказала Ермакова.

Яна нагадала, што ў сувязі з ростам інфляцыйных працэсаў і ростам заработнай платы ў сакавіку 2012 года была выпушчана ў абарачэнне банкнота наміналам 200 тыс. рублёў.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 26 снежня 2012
 
Дата публикации:26.12.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2289
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Инфляция Нацбанк Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме