https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацыянальны банк Беларусі ўводзіць у абарачэнне памятные манеты "Легенда пра мядзведзя"


Нацыянальны банк Беларусі 27 снежня ўводзіць у абарачэнне памятныя манеты "Легенда пра мядзведзя" серыі "Беларускія народныя легенды": срэбную — наміналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 33,62 г, дыяметрам 38,61 мм; медна-нікелевую — наміналам 1 рубель, масай 15,50 г, дыяметрам 33 мм.
Як паведамілі у Нацбанку, манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс: уверсе — рэльефны відарыс дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры — на фоне сімвала вечнага руху — кола калаўрота, фактура якога пераходзіць у структуру гадавых колцаў на зрэзах дрэва, — стылізаваная выява сілуэтаў мядзведзя і мужчын — вобразаў беларускіх легендаў і элементы беларускага народнага пляцення; унізе — год чаканкі (на срэбнай — проба сплаву); па крузе надпісы: уверсе — "Рэспубліка Беларусь", унізе — намінал: "20 рублёў" (на срэбнай) і "1 рубель" (на медна-нікелевай).

Рэверс: у цэнтры — стылізаваная выява мядзведзя, міфалагічных вобразаў і сімвалаў беларускіх легендаў; унізе па крузе надпіс: "Легенда пра мядзведзя".

Манеты адчаканены на манетным двары ЗАТ "Літоўскі манетны двор". Наклад срэбных манет — 2.000 штук, медна-нікелевых — 2.000 штук.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 27 снежня 2012
 
Дата публикации:27.12.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1885
 
Ключевые слова:
Легенда про медведя Нумизматика Монеты Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме