https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 10 лістапада 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца трыста пятнаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 51 дзень.
Сёння святкуецца Сусветны дзень моладзі, Сусветны дзень навукі за мір і развіццё, а таксама Міжнародны дзень бухгалтара. Якія яшчэ падзеі адбыліся 10 лістапада і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 10 лістапада

У 1906 годзе ў Вільні пачалося выданне "Нашай нівы".
У 1974 годзе адбыўся пуск першага тралейбуса ў Гродне.

Хто нарадзіўся 10 лістапада

1749 год: Мацей Радзівіл, драматург, кампазітар, аўтар лібрэта аперэт.
1910 год: Змітрок Астапенка, беларускі паэт і празаік.
1934 год: Іван Курбека, беларускі паэт, музейшчык, кампазітар.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі рэфарматар царквы Марцін Лютэр, нямецкі паэт, філосаф, гісторык і драматург Фрыдрых Шылер, расійскі канструктар стралковай зброі Міхаіл Калашнікаў.

10 лістапада ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква шануе памяць святой Параскевы. Яна лічыцца заступніцай жанчын, у народзе святую празвалі Параскева Пятніца. Абраз Параскевы ўпрыгожвалі ручнікамі і кветкамі, верылі, што ручнік пасля гэтага набывае гаючую сілу. Пасля малітвы ім выціралі твар.

У гэты дзень жанчыны не пралі і не ткалі: існавала павер`е, што Параскева Пятніца сама ходзіць па вёсцы ў выглядзе старой і сочыць, каб ніхто не праў. Але шыць і вышываць было дазволена, і дзяўчыны збіраліся на вячоркі. Таксама верылі, што калі памаліцца святой Параскеве, хутка прыйдзе жаніх.

Калі ў гэты дзень смуга – будзе адліга. Шэрань на дрэвах, наадварот, абяцае маразы.

Sputnik, 10 лістапада 2024
 
Дата публикации:10.11.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:106
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Ноябрь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме