https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У высновах БДІПЧ АБСЕ аб выбарах у Беларусі "зноў узяў верх заведама палітызаваны падыход", заяўляюць у МЗС Расіі


Пра гэта гаворыцца ў каментарыі, размешчаным 25 верасня на афіцыйным сайце расійскага знешнепалітычнага ведамства.
Міністэрства замежных спраў Расіі ўпэўнена, што "беларускія грамадзяне змаглі зрабіць свой усвядомлены выбар" падчас праведзеных 23 верасня парламенцкіх выбараў.

У дакуменце адзначаецца, што Расія і надалей будзе актыўна развіваць двухбаковыя адносіны "з брацкай Рэспублікай Беларусь у інтарэсах дзвюх краін і народаў".

"Маніторынг ажыццяўлялі шматлікія назіральнікі ад Расійскай Федэрацыі і розных міжнародных структур, у прыватнасці СНД. Іх ацэнка заключаецца ў тым, што выбары прайшлі свабодна, адкрыта, у спакойнай абстаноўцы, пры высокай яўцы выбаршчыкаў, — гаворыцца ў каментарыі. — На жаль, як звычайна ў такіх выпадках, дысанансам прагучала "асаблівае" меркаванне БДІПЧ АБСЕ, у папярэдніх высновах якога зноў узяў верх загадзя палітызаваны падыход".

Паводле меркавання расійскага МЗС, чарговае разыходжанне ў ацэнках выбараў, гэтым разам у Беларусі, ізноў "красамоўна пацвярджае актуальнасць выпрацоўкі і прыняцця адзіных, калектыўна ўзгодненых правілаў назірання і падвядзення вынікаў галасавання і ў цэлым выбарчых працэсаў на прасторы АБСЕ". "На гэта пастаянна звяртае ўвагу Расія і яе партнёры. Нагадаем, з 2007 года ў АБСЕ на стале перамоў знаходзіцца праект адпаведнага дакумента, унесенага расійскім бокам і некаторымі іншымі краінамі — удзельніцамі Арганізацыі", — гаворыцца ў каментарыі МЗС Расіі.

Варта адзначыць, што праведзеныя ў Беларусі 23 верасня парламенцкія выбары назіральнікі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе прызналі, што яны не адпавядаюць міжнародным стандартам. Пазіцыю АБСЕ падтрымалі Еўрасаюз і ЗША.

Назіральнікі СНД, наадварот, заявілі пра адпаведнасць выбараў беларускаму заканадаўству і агульнадэмакратычным нормам.

Аляксандр Лукашэнка, прагаласаваўшы на выбарчым участку 23 верасня, заявіў журналістам: "Выбары мы праводзім не для Захаду, галоўны аўтар выбараў — беларускі народ. Калі ўжо гэтым разам хтосьці засумняваецца ў выбары беларускага народа, то я нават ужо і не ведаю, як тады выбары праводзіць. Па сутнасці, прычапіцца тут няма да чаго".

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 25 верасня 2012
 
Дата публикации:25.09.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2640
 
Ключевые слова:
Наблюдатели ОБСЕ Выборы в Беларуси Беларусь-Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме