https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка абяцае пакараць вінаватых у інцыдэнце з палётам над Беларуссю шведскага самалёта


Вінаватыя ў інцыдэнце з палётам над Беларуссю шведскага самалёта будуць пакараныя, заявіў Аляксандр Лукашэнка 26 ліпеня на нарадзе з кіраўніцтвам Узброеных сіл і Дзяржпагранкамітэта.
"Як растлумачыць правакацыю з лёгкаматорным самалётам, які не толькі перасек мяжу, але і бяскарна ўварваўся на тэрыторыю Беларусі? Бо гэта ў першую чаргу бяспека нашых грамадзян", — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.

"Больш за тое, бо гэты самалёт быў своечасова выяўлены, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Але чаму начальнікі не спынілі гэты палёт? Каго шкадавалі? Гэта галавацяпства пэўных выканаўцаў ці памылкі ў самой сістэме аховы дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы? Я хацеў бы пачуць адказы на гэтыя пытанні".

"Пры гэтым хачу шчыра і адкрыта сказаць тым, хто вельмі цікавіцца гэтым пытаннем, і прысутным тут: вінаватыя ў гэтым павінны адказваць. З прыняццем рашэнняў, як бачыце, я не спяшаўся па вашай просьбе. Вы хацелі гэты выпадак дасканала расследаваць. На сённяшні дзень, як я бачу, ён расследаваны, і вінаватыя за гэта павінны адказаць. Максімум у панядзелак я прыму рашэнне пасля гэтай нарады, у тым ліку і кадравыя рашэнні", — папярэдзіў Лукашэнка.

Шведскі самалёт перасек дзяржаўную мяжу Беларусі раніцай 4 ліпеня з боку Літвы. Над Івянцом і Мінскам былі скінутыя сотні плюшавых медзведзянятаў. Адказнасць за акцыю ўзялі на сябе прадстаўнікі шведскай піяр-кампаніі Studio Total. Такім чынам яны хацелі падтрымаць свабоду слова ў Беларусі.

Беларускія ваеннаслужачыя і пагранічнікі адмаўлялі факт незаконнага перасячэння мяжы замежным самалётам, пакуль арганізатары акцыі не выклалі ў інтэрнэце відэа, якое пацвярджае яго.

Гісторыя з "плюшавым дэсантам" атрымала шырокі грамадскі рэзананс і дала падставы сумнявацца ў боегатоўнасці не толькі беларускіх, але і саюзных сродкаў СПА. Была створана камісія прэзідэнта, якая занялася праверкай усіх злучэнняў і вайсковых часцей Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Беларусі.

15 ліпеня дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Рыгор Рапота заявіў: "Усе пытанні, якія задае грамадскасць з нагоды боегатоўнасці саюзных СПА, абсалютна заканамерныя… Калі факт перасячэння мяжы пацвердзіцца, будуць зроблены адпаведныя высновы. У любой справе бываюць памылкі, недапрацоўкі і разгільдзяйства".

Праваабарончае аб`яднанне "Беларускі Хельсінкскі камітэт" накіравала ў Генпракуратуру запыт з просьбай паведаміць, "ці распачата крымінальная справа па факце нядбалага выканання службовых абавязацельстваў ваеннаслужачымі СПА, якія не зафіксавалі факт парушэння дзяржаўнай мяжы Беларусі".

Тым часам КДБ расследуе крымінальную справу па факце перасячэння дзяржмяжы. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, абвінавачанні прад`яўленыя ўжо двум фігурантам. Адзін з іх — 20-гадовы студэнт Інстытута журналістыкі БДУ Антон Сурапін, які першым выклаў на сваім сайце Belarusian News Photos фатаграфіі скінутых шведамі цацачных мядзведзяў. Другі — Сяргей Башарымаў, які займаецца арэндай кватэр на кароткі тэрмін і ў якога шведы — удзельнікі акцыі маглі арандаваць жыллё.

У дачыненні да Сурапіна распачата крымінальная справа паводле часткі 3 артыкула 371 КК, ён абвінавачваецца ў "дапамаганні наўмыснаму незаконнаму перасячэнню мяжы, учыненаму арганізаванай групай асоб". Башарымаву нібыта ўжо прад`яўлена абвінавачанне ў дапамаганні незаконнаму перасячэнню мяжы.

Ёсць таксама звесткі пра тое, што па справе затрымліваліся дзве дзяўчыны — сяброўка Башарымава Ірына Лагойка, якая суткі правяла ў СІЗА КДБ (з яе ўзятая падпіска аб невыдаванні тайны следства), а таксама 16-гадовая Кацярына Скурат, якая нібыта першай сфатаграфавала плюшавых мішак і даслала фотаздымкі Сурапіну. Дзяўчыну дапыталі ў прысутнасці бацькоў і адпусцілі.

Ніякай афіцыйнай інфармацыі па справе няма — КДБ штосьці каментаваць катэгарычна адмаўляецца.

Трэба таксама адзначыць, што 16 ліпеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 321 "Аб узнагароджанні медалём "За бездакорную службу" І, ІІ, ІІІ ступені". У ліку ўзнагароджаных — група прадстаўнікоў войскаў СПА. Тэкст указа афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

БелаПАН
Мінск, 26 ліпеня 2012
 
Дата публикации:26.07.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2461
 
Ключевые слова:
Границы Беларуси Воздушное пространство Противовоздушная оборона Плюшевый десант
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме