https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Гомелі 10 ліпеня выпала амаль 80% месячнай нормы ападкаў, затопленыя дарогі і падвалы


Вельмі моцныя дажджы прайшлі 10 ліпеня ў шэрагу раёнаў Гомельскай вобласці.
Паводле звестак рэсурсу meteoinfo.by, у абласным цэнтры выпала 69 мм ападкаў, ці 69 літраў вады на квадратны метр тэрыторыі, што складае 79% месячнай нормы. У гарадскім пасёлку Акцябрскі колькасць ападкаў дасягнула 58 мм (65% ліпеньскай нормы).

Гомельскае абласное ўпраўленне МНС паведаміла, што ў горадзе адбылося падтапленне ўчасткаў дарог па вул. Кірава, Пралетарская, Палеская, Гагарына, Жукава, Б.Хмяльніцкага, Курчатава, пр-т Кастрычніка, пр-т Леніна. Адбылося спыненне руху гарадскога транспарту (пяць тралейбусных і дзесяць аўтобусных маршрутаў). Па вул. Пралетарскай узровень вады ў некаторых месцах склаў каля 70 см, на праезнай частцы апынуліся падтопленымі тры гарадскія аўтобусы "МАЗ", два аўтобусы "Радзіміч", адзін легкавы аўтамабіль, у якіх знаходзіліся пасажыры. На вул. Савецкая адбыўся правал праезнай часткі памерам 1,5 х 1,5 м.

Для ліквідацыі наступстваў стыхіі быў створаны гарадскі штаб ліквідацыі пад кіраўніцтвам намесніка старшыні гарвыканкама Ігара Корсака, задзейнічана восем адзінак тэхнікі і 45 чалавек па лініі ЖКГ; чатыры адзінкі тэхнікі і восем чалавек па лініі РАУС, 12 адзінак тэхнікі і 40 чалавек па лініі МНС.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 11 ліпеня 2012
 
Дата публикации:11.07.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2422
 
Ключевые слова:
Гомель Наводнение Природный катаклизм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме