https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Філарэта выпісалі са шпіталя


Вечарам 7 ліпеня мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Філарэта выпісалі з Гомельскага шпіталя хуткай дапамогі.
Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Філарэт быў дастаўлены ў рэанімацыю са Сьвята-Петрапаўлаўскага сабора Гомеля, дзе 7 ліпеня праходзілі ўрачыстасьці з нагоды першага набажэнства біскупа Стэфана як кіроўнага архірэя Гомельскай і Жлобінскай епархіі.

77-гадоваму Філарэту (у свеце Кірыл Вахрамееў) падчас літургіі стала дрэнна, і прыкладна ў 12.00 яго забрала хуткая дапамога ў суправаджэньні міліцэйскіх аўтамабіляў. У шпіталі хуткай дапамогі гіерарха зьмясьцілі ў рэанімацыю.

Першапачаткова ад супрацоўнікаў шпіталя паступіла інфармацыя, што мітрапаліт Філарэт у цяжкім стане, пазьней урачы сказалі, што ў гіерарха абязводжваньне, і яму стала дрэнна з-за анамальнай сьпякоты і духаты ў храме.

Радыё Свабода, 8 ліпеня 2012
 
Дата публикации:08.07.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2328
 
Ключевые слова:
Православие Митрополит Филарет Гомель
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме