https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У межах праекта па вывучэнні міграцый водна-балотных птушак беларускія арнітолагі правялі кальцаванне птушанят чаплі


Беларускія вучоныя бяруць удзел у рэалізацыі праекта па вывучэнні міграцый водна-балотных птушак у Дняпроўскім рэгіёне.
У межах праекта супрацоўнікі лабараторыі арніталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Яўген Сліж і Іван Багдановіч правялі адлоў і кальцаванне птушанят вялікай чаплі. На змешанай калоніі шэрых і белых чапляў, што знаходзіцца ў пойме Бярэзіны ў наваколлях вёскі Парычы, было адлоўлена больш як 60 птушанят. Памечаныя металічнымі кольцамі птушкі ў наступным дазволяць прасачыць шляхі міграцый чапляў і дадуць інфармацыю аб месцах іх зімовак. Праект па вывучэнні міграцый водна-балотных птушак доўжыцца на працягу каляндарнага 2012 года і праводзіцца ў поймах рэк Дняпро, Бярэзіна і Сож.

БелаПАН, 24 чэрвеня 2012
 
Дата публикации:24.06.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2368
 
Ключевые слова:
Поднепровье Орнитология
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме