https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Федзя-прадказальнік жыве... ў заасадзе


У Магілёве з`явіўся свой футбольны аракул. Гэта жыхар Магілёўскага заасада мядзведзь Федзька, вядомы публіцы сваёй любоўю да цукерак і іншых салодкіх ласункаў.
Цяпер Федзя ўгадвае вынікі футбольных матчаў Еўра-2012. Паводле звестак з заасада, ён прадказаў безагаворачную перамогу Расіі над Чэхіяй і нічыйны вынік гульні паміж іспанцамі і італьянцамі. Якім чынам? З дапамогай паядання пячэння — менавіта так вырашылі праверыць спартыўную інтуіцыю мядзведзя. Пячэнне з "расійскай" талеркі падалося яму больш смачным за "чэшскае", а смакуючы пячэнне іншай футбольнай пары, ён не пагрэбаваў ласункам з абедзвюх талерак.

Праўда, наконт Расіі і Польшчы Федзя крыху памыліўся, аддаўшы перамогу расіянам. А можа ён проста "хварэў" за расіян, бо сам родам з Карэліі? Хто ведае... Але ўжо дакладна вядома, што прадказаннямі мішка збіраецца займацца і далей.

Ілона Іванова
Звязда, 14 чэрвеня 2012
 
Дата публикации:14.06.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2758
 
Ключевые слова:
Магілёў Зоосад Чемпионат мира Предсказания
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме