https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзярждоўг Беларусі на 1 мая знізіўся на 3,4% да 112,4 трлн. рублёў


Дзяржаўны доўг Рэспублікі Беларусь на 1 мая 2012 года склаў 112,4 трлн. рублёў і зменшыўся ў параўнанні з пачаткам 2012 года на 4 трлн. рублёў, або на 3,4%.
Як паведамляе Міністэрства фінансаў, змяншэнне дзярждоўгу (у беларускіх рублях) у першую чаргу абумоўлена пераацэнкай знешняга дзяржаўнага доўгу з-за ўмацавання нацыянальнай валюты ў студзені—красавіку 2012 года.

Знешні дзяржаўны доўг па стане на 1 мая 2012 года склаў 11,8 млрд. долараў ЗША пры ўстаноўленым ліміце 14,3 млрд. долараў ЗША, зменшыўшыся з пачатку года на 14,2 млн. долараў ЗША.

Як тлумачыць Мінфін, змяншэнне знешняга дзяржаўнага доўгу ў 2012 годзе абумоўлена пагашэннем часткі асноўнага доўгу па крэдыце стэнд-бай МВФ.

Унутраны дзяржаўны доўг з пачатку 2012 года зменшыўся на 0,4 трлн. рублёў, на 1 мая 2012 года склаўшы 17,5 трлн. рублёў пры ўстаноўленым ліміце 34 трлн. рублёў.

Змяншэнне ўнутранага дзяржаўнага доўгу ў 2012 годзе абумоўлена пагашэннем дзяржаўных каштоўных папер і ўмацаваннем курсу нацыянальнай валюты, паведамляе міністэрства.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 2 чэрвеня 2012
 
Дата публикации:02.06.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2474
 
Ключевые слова:
Госдолг Беларуси Белорусский рубль Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме