https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Полацк святкуе па-еўрапейску


У Полацку святкуюць, бадай, паўсюды. І тут і там пад адкрытым небам спяваюць і танцуюць, а гандлёвыя рады расцягнуліся аж на два кіламетры — і гэта толькі ў цэнтры горада.

Прыемным сюрпрызам для гараджан стала і тое, што працоўны дзень (пятніца) у гонар афіцыйнага адкрыцця святочнай праграмы, прысвечанай 1150-годдзю горада, стаў выхадным.

З задавальненнем прайшоўся па святочным Полацку. Увагу прыцягнулі "гарадкі" рамеснікаў, дзе вытворцы радавалі багатым выбарам розных тавараў па самых прывабных цэнах. Пастараліся кандытары і хлебапёкі. Уявіце сабе торт у выглядзе кнігі і літары "Ў"! Шмат дзе можна было бясплатна пакаштаваць марозіва, кандытарскія вырабы і іншую смакату.

Пагутарыў з гасцямі горада: якім, на іх погляд, атрымалася свята?

— У нас ёсць руска-беларускае таварыства “Беларускія славяне”, якое актыўна падтрымлівае сувязі з Беларуссю, — расказвае Сяргей Баранаў, кіраўнік раённай і гарадской улады горада Тосна Ленінградскай вобласці. — Сёння ў Полацку будзе выступаць наш калектыў мастацкай самадзейнасці. І вашы землякі да нас прыязджаюць. Полацк — вельмі прыгожы горад, а беларусаў можна паважаць за тое, як яны захоўваюць традыцыі. Мы таксама цяпер спрабуем гэта рабіць. Вельмі сімвалічна, што ў Полацку святкуецца 1150-я гадавіна, а ў Расіі будзе святкавацца 1150-годдзе расійскай дзяржаўнасці...

— Полацк — адзін з самых прыгожых гарадоў Еўропы. Князь полацкі, наколькі я ведаю, нават Кіевам правіў, але вярнуўся ў Полацк, таму што вельмі яго любіў. Сёння тут усё арганізавана на вышэйшым узроўні, — расказвае Валерый Кузьмін, старшыня Савета дэпутатаў горада Электрасталь Маскоўскай вобласці. — Мы актыўна развіваем дзелавыя і іншыя стасункі паміж нашымі гарадамі. Наш горад — адзін з буйнейшых у Падмаскоўі, і для нас вельмі важная магчымасць культурнага і тэхнічнага абмену, сувязь паміж ВНУ.

— Калі хаджу па горадзе, не бачу ніякай розніцы паміж жыццём у Германіі і тут, — кажа Карл Бахман, сустаршыня грамадскага аб’яднання “Кола сяброў горада Полацка з Фрыдрыхсхавена”. — Мы з задавальненнем пройдземся па святочным горадзе яшчэ і яшчэ. Адчуваецца, што ў вашай краіне вялікая ўвага надаецца не толькі вялікім гарадам.

Учора свята толькі распачалося, і ў палачан, і ў гасцей горада наперадзе яшчэ шмат цікавых адкрыццяў, прыемных уражанняў. Добрых успамінаў хопіць надоўга.

Са святам, Полацк!

Аляксандр Пукшанскі
Звязда, 26 мая 2012
Полацк—Віцебск

 
Дата публикации:26.05.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:4618
 
Ключевые слова:
Полацак Полоцк-1150 Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме