https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь запытвае ў донараў на рэалізацыю 114 праектаў у рамках міжнароднага тэхнічнага супрацоўніцтва 411 млн. 495 тыс. долараў ЗША


Гэта вынікае з апублікаванага на сайце Міністэрства эканомікі краіны пераліку праектных прапаноў Нацыянальнай праграмы міжнароднага тэхнічнага супрацоўніцтва на 2012—2016 гады.
Беларусь запытвае ў міжнародных донараў каля 411,5 млн. долараў ЗША

У ліку тых, хто мае патрэбу ў міжнароднай донарскай дапамозе, — КДБ, МУС, пагранічны і мытны камітэты.
Так, КДБ неабходна міжнародная дапамога на "закупку і пастаўку тэхнічных сродкаў і абсталявання для забеспячэння дзейнасці ў сферы барацьбы з тэрарызмам, арганізацыі і правядзення контртэрарыстычных і іншых аперацый, аператыўнага правядзення спецыяльных і крыміналістычных даследаванняў у рамках дзяржаўнага рэагавання на акты тэрарызму" (6 мільёнаў долараў), а таксама на "ўдасканаленне сістэмы мер па процідзеянні ядзернаму і радыяцыйнаму тэрарызму на тэрыторыі Беларусі" (3,5 млн.).

Чатыры праекты на агульную суму 4,8 млн. долараў мае намер рэалізаваць з прыцягненнем міжнароднай дапамогі і Міністэрства ўнутраных спраў:

- па павышэнні нацыянальнага патэнцыялу дзяржавы ў процідзеянні дамашняму насіллю (1 млн. 25 тыс. долараў);

- па процідзеянні карупцыі ў Беларусі (585 тыс.);

- па мінімізацыі міграцыйных рызык, звязаных з прыгранічным рухам цераз сумесныя межы, і арганізацыі эфектыўнага ўзаемадзеяння кампетэнтных органаў Беларусі і Польшчы па дадзеным кірунку (635 тыс.);

- па садзейнічанні ва ўдасканаленні механізму аказання дапамогі ў адаптацыі да жыцця ў грамадстве асобам, вызваленым з устаноў крымінальна-выканаўчай сістэмы, дзейнасці спецыяльных устаноў дасудовага ўтрымання, развіцці і павышэнні эфектыўнасці выканання альтэрнатыўных пазбаўленню волі відаў пакарання (2 млн. 560 тыс.).

Дарагія праекты ўрад Беларусі мае намер рэалізаваць з удзелам Дзяржаўнага пагранічнага камітэта (ДПК). Так, на садзейнічанне руху прыгранічнага насельніцтва паміж Беларуссю і Латвіяй ДПК запытвае 1 млн. 120 тыс. долараў, на павышэнне эфектыўнасці аховы зялёнай і воднай беларуска-ўкраінскай дзяржаўнай мяжы —1, 7 млн., на дэмаркацыю дзяржаўнай мяжы з Украінай — 11 млн. 375 тыс. долараў, на аказанне садзейнічання ў стварэнні інфраструктуры Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь — 42 млн. 954 тыс. даляраў.

Таксама ДПК запытвае на развіццё тэхнічнага патэнцыялу ў вобласці кіравання і аховы беларуска-польскай мяжы (ТЕКАБІЛ) каля 4,1 млн. долараў, на ўмацаванне патэнцыялу процідзеяння незаконнаму абароту ядзерных і радыеактыўных матэрыялаў — 1 млн. , будаўніцтва і абуладканне абсталяваннем аўтадарожнага пункта пропуску "Верхні Церабежаў" на мяжы з Украінай — звыш 18,8 млн.

Дзяржаўны мытны камітэт, у сваю чаргу, просіць прафінансаваць будаўніцтва і абуладкаванне абсталяваннем аўтадарожных пунктаў пропуску "Махро" і "Новая Гута" на мяжы з Украінай (14 млн. і 11,7 млн. адпаведна) , а таксама на будаўніцтва аўтадарожнага пункта пропуску "Камарын" на беларуска-ўкраінскай мяжы (14 млн.).

ДМК таксама просіць выдзеліць грошы на рэканструкцыю аўтадарожнага пункта пропуску "Прывалка" на мяжы з Літвой (13, 3 млн.), а таксама абуладкаваць яго абсталяваннем (3,3 млн.). У сваю чаргу, на рэканструкцыю і абуладкаванне абсталяваннем аўтадарожнага пункта пропуску "Каменны Лог" на мяжы з Літвой ДМК неабходна 21 млн. долараў, а пункта пропуску "Грыгораўшчына" на мяжы з Латвіяй — 13,4 млн. Рэканструкцыя аўтадарожнага пункта пропуску "Урбаны" на беларуска-латвійскай мяжы ацэнена ў 13 млн. 279,5 тыс. долараў.

Акрамя таго, ДМК неабходна 12,2 млн. долараў на ўдасканаленне і развіццё сістэмы прадухілення незаконнага перамяшчэння цераз дзяржаўную мяжу ядзерных і радыеактыўных матэрыялаў.

У ліку тых, каму патрэбна міжнароднае фінансаванне, Міністэрства аховы здароўя, якое на прафілактыку і лячэнне ВІЧ/СНІДу запытвае 39 млн. 354 тыс. долараў, а таксама шэраг іншых дзяржаўных устаноў.

Як паведамляецца ў Нацыянальнай праграме міжнароднага тэхнічнага супрацоўніцтва на 2012—2016 гады, у 2010 годзе, упершыню з часу набыцця Беларуссю незалежнасці, штогадовы аб`ём прыцягнення і асваення міжнароднай тэхнічнай дапамогі (МТД) перавысіў 40 млн. долараў ЗША. На працягу трох кварталаў 2011 года Мінэканомікі зарэгістравала 46 праектаў МТД на суму звыш 50 млн. долараў ЗША.

Адзначаецца, што ў 2010 годзе афіцыйная дапамога развіццю (АДР), часткай якой з`яўляецца МТД, дасягнула ў свеце рэкордных значэнняў — 128,7 млрд. долараў — і вырасла на 6,5% у параўнанні з 2009 годам. Узровень двухбаковай дапамогі вырас на 5,9% у параўнанні з 2009-м.

Найбуйнейшым двухбаковым донарам у 2010 годзе сталі ЗША, даўшы ў 2010 годзе 30,2 млрд. долараў. У пяцёрку донараў, якія падалі найбольш высокія аб`ёмы дапамогі, таксама увайшлі Вялікабрытанія, Францыя, Германія, Японія. Узгоднены на міжнародным узроўні паказчык ААН па вылучэнні АДР (0,7% ад ВНП) перавысілі Данія, Нарвегія, Швецыя, Люксембург і Нідэрланды. Істотна павялічылі аб`ём АДР у параўнанні з 2009 годам Аўстралія, Бельгія, Канада, Карэя, Партугалія, Вялікабрытанія.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 24 мая 2012
 
Дата публикации:25.05.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2491
 
Ключевые слова:
Инвестиции Финансы Кредиты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме