https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ватыканскі герарх: “Беларуская грэка-каталіцкая царква паўстала з попелу”


На запрашэньне ўладаў Беларусь наведвае сакратар Ватыканскай кангрэгацыі ўсходніх цэркваў архібіскуп Кірыл Васіль.
Архібіскуп Кірыл Васіль меў сустрэчы ў МЗС, Камітэце па справах рэлігіяў, маліўся ў Слоніме перад іконай Жыровіцкай Маці Божай, у Івацэвічах, дзе ён ушанаваў памяць закатаванага гестапам грэка-каталіцкага экзарха Беларусі Антона Неманцэвіча і спаленых у 1942 годзе грэка-каталіцкіх вёсак, а таксама ў Хатыні — у памяць ахвяраў мінулай вайны.

Апрача таго, ватыканскі герарх знаёміўся з жыцьцём беларускіх грэка-каталікаў, а таксама рыма-каталікаў і праваслаўных хрысьціянаў. 10 траўня ён сустрэнецца з праваслаўным мітрапалітам Філарэтам.

На прэсавай канфэрэнцыі, ацэньваючы стан Грэка-каталіцкай царквы Беларусі з пункту гледжаньня разбудовы структур, ён назваў яе пакуль што беднай і слабой:

«Ёсьць пэўныя аспэкты, якія трэба разьвіваць, узмацняць і нарошчваць. Што да іншага жыцьця царквы, якое датычыць веры, сумленьня, сям’і, то тут Беларуская грэка-каталіцкая царква зрабіла вялікі крок наперад, бо гэта царква, якая адрадзілася з попелу, як рыма-каталіцкая і праваслаўная цэрквы. Пасьля доўгага часу перасьледу і зьнішчэньня царквы ў Беларусі гэта сапраўдны цуд — тое, што адбывацца з царквой, яе аднаўленьне ў Беларусі. Гэта знак таго, што яна жывая».

Паводле ватыканскага герарха, тэма разбудовы структуры Беларускай грэка-каталіцкай царквы зьяўляецца актуальнай, і гэтае пытаньне будзе абмяркоўвацца зь іншымі кампэтэнтнымі органамі Сьвятога пасаду, а таксама з каталіцкімі герархамі ў Беларусі:

«Гэтае пытаньне блізкае майму сэрцу. Яно будзе абмяркоўвацца з усёй увагай, якая яму належыць. Але гаварыць пра канкрэтныя формы і спосабы яго вырашэньня яшчэ заўчасна».

Архібіскуп Кірыл Васіль паведаміў, што падчас ягонага знаходжаньня не абмяркоўвалася тэма магчымага візыту папы рымскага ў Беларусь:

«Але я ведаю, што да гэтай тэмы ёсьць вялікая цікавасьць. Такое гіпатэтычна магчыма ў будучыні, і многія хочуць, каб гэта адбылося. Гэта адбудзецца тады, калі абодва бакі будуць гатовыя надаць гэтай падзеі сапраўднае значэньне».

Архібіскуп Кірыл Васіль узяў удзел у канфэрэнцыі «Значэньне традыцыі хрысьціянскага Ўсходу для сусьветнай царквы», якая прайшла ў перапоўненай канфэрэнц-залі Чырвонага касьцёлу. Да гэтай канфэрэнцыі было прымеркавана адкрыцьцё выставы акварэляў Зьмітра Мшара «Ўніяцкая архітэктура Беларусі».

Валер Каліноўскі
Радыё Свабода, 9 траўня 2012
 
Дата публикации:09.05.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3005
 
Ключевые слова:
Греко-католическая церковь Религия Христианство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме