https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На беларуска-ўкраінскай мяжы затрымана буйная тытунёвая кантрабанда


На адным з участкаў мяжы паміж Беларуссю і Украінай выяўлены і перакрыты буйны канал незаконнай перапраўкі тытунёвай прадукцыі беларускай вытворчасці.
Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, раніцай 14 красавіка пагранічны нарад за 50 м ад дзяржаўнай мяжы ў раёне вёскі Олтуш затрымаў аўтамабіль "УАЗ", якім кіраваў мясцовы жыхар.

Дакументаў на права знаходжання ў пагранічнай паласе ў яго не было. Праз некалькі хвілін стала зразумела і з`яўленне мужчыны ў гэтай мясцовасці: у раёне затрымання аўтамабіля на лініі мяжы брэсцкія памежнікі знайшлі 37.400 пачак цыгарэт. Вадзіцель хутка зарыентаваўся і заявіў, што тытунёвая прадукцыя яму нібыта не належыць, ён спяшаўся на дапамогу да сябра, які завяз на бездарожжы, аднак заблудзіў.

Праз 45 хвілін на адлегласці 1 км ад месца першага затрымання на тым жа напрамку брэсцкія памежнікі знайшлі яшчэ адзін "УАЗ", але гэтым разам без вадзіцеля. Невядомы кантрабандыст папросту не паспеў выгрузіць 26.000 пачак цыгарэт каля лініі мяжы. Менавіта такая колькасць цыгарэт была знойдзена ва "УАЗе".

На парушальніка пагранрэжыму накладзены штраф. Цыгарэты на суму 231 мільён перададзены супрацоўнікам падатковай інспекцыі. Такі ж лёс напаткаў і "безгаспадарчы" аўтамабіль, які ацэнены ў 5 мільёнаў рублёў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 16 красавіка 2012
 
Дата публикации:16.04.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2296
 
Ключевые слова:
Беларусь-Украина Контрабанда Сигареты Пограничники
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме