https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У нядзелю беларускія каталікі святкуюць Вялікдзень


Сёлета каталікі, пратэстанты і ўніяты святкуюць Вялікдзень Уваскрасення Хрыстовага 8 красавіка.
Тадэвуш Кандрусевіч У пастарскім пасланні на Вялікдзень мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў сярод іншага: «Сын Божы прыйшоў у свет, дзе дамінуе грэх і смерць. Аднак Ён прыйшоў, каб прабываць сярод смерці і няшчасцяў як Жыццё свету. Да Яго спяшаліся розныя хворыя і пракажоныя, бацькі памерлых дачок і маці памерлых сыноў і г.д. Езус правёў сваё жыццё сярод сляпых, кульгавых, глухіх, нямых, грэшнікаў, апантаных нячыстымі духамі і г.д. Жывучы сярод няшчасцяў і смерці, Валадар Жыцця паддаўся ёй на дрэве крыжа і зышоў у магілу».

Тадэвуш Кандрусевіч звярнуўся да вернікаў: «Ад усяго сэрца віншую вас з радасным і збаўчым святам Пасхі Хрыстовай. Віншую ўсіх вернікаў-католікаў і тых хрысціян, якія сёння адзначаюць гэтае свята. Віншую таксама і праваслаўных, якія праз тыдзень будуць спяваць радаснае «Алелюя». Пасха Хрыстова — гэта наша супольнае хрысціянскае свята, якое заклікае нас не шукаць жывога сярод памерлых і радавацца перамозе жыцця. Аб’яднаем нашы духоўныя сілы і намаганні ў абароне Божай праўды, якая вядзе да сапраўднага жыцця і шчасця ў Божай ласцы, якога ніхто і нішто не можа нас пазбавіць».

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адслужыць ў сталіцы дзве велікодныя службы. Ён узначаліць традыцыйнае святочнае набажэнства, якое пачнецца ўвечары 7 красавіка у мінскім архікатэдральным касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Таксама прыме ўдзел у працэсіі, якая запланавана ў гэтым касцёле на раніцыу 8 красавіка.

У Вялікую суботу ў касцёлах пройдзе асвячэнне велікоднай ежы — кожныя паўгадзіны з 8.00 да 18.00. Увечары распачнецца ўрачыстая святая Імша.

Набаженствы пройдуць ва ўсіх каталіцкіх храмах.

6 красавіка (Вялікая пятніца)
22.50 - 0.35 — Крыжовы шлях у рымскім Калізеі з удзелам Папы (Беларусь 2)

7 красавіка (Вялікая субота)
21.40 - 23.40 — прамая трансляцыя ўрачыстага велікоднага набажэнства з мінскага архікатэдральнага касцёла імя Найсвяцейшай Панны Марыі (Беларусь 1)

8 красавіка (Вялікдзень)
7.40 - 7.50 — слова мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікадзень (Беларусь 1)
8.00 - 8.25 — святочны выпуск духоўнай праграмы «Існасць» (Беларусь 1)
17.10 - 17.55 — велікоднае пасланне папы Бэнэдыкта ХVІ і благаслаўленне Urbi et orbi («Гораду і свету»). Папа традыцыйна звернецца да вернікаў на мове амаль усіх краін. І мы абавязкова пачуем на беларускай: «Хрыстос уваскрос!». (Беларусь 2)

Алена Спасюк
Беларускія навіны, 6 красавіка 2012
 
Дата публикации:06.04.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3044
 
Ключевые слова:
Вялікдень Пасха Римско-католическая церковь Религия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме