https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў Рашэнне на правядзенне дзяржаўнай пагранічнай палітыкі


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў Рашэнне на правядзенне дзяржаўнай пагранічнай палітыкі і забеспячэнне пагранічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь у 2012 годзе.
Адкрываючы нараду па гэтым пытанні, у якой прынялі ўдзел кіраўнікі сілавых ведамстваў краіны, Прэзідэнт адзначыў, што мерапрыемствы невыпадкова праводзяцца ў такім складзе. "Гэта выклікана, па-першае, значнасцю забеспячэння пагранічнай бяспекі ў сучасных умовах. Па-другое, неабходнасцю эфектыўнай каардынацыі работы розных ведамстваў па выкананні гэтай задачы. І, па-трэцяе, патрабаваннямі па паляпшэнні якасці дзейнасці самога Дзяржаўнага пагранічнага камітэта", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі Дзяржаўны сакратарыят Савета Бяспекі вывучыў асобныя напрамкі аператыўна-службовай дзейнасці і працэсы, што адбываюцца ў пагранічным ведамстве. "Вынікі работы мне даложаны. Адкрыта скажу, не ўсё, што адбываецца ў органах пагранічнай службы, адпавядае ўзросшым патрабаванням сучаснасці. Характар існуючых недахопаў сведчыць аб тым, што недастаткова глыбока ацэньваецца аператыўная абстаноўка і, як вынік, не зусім правільна вызначаюцца асноўныя задачы будучай дзейнасці", — сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка папрасіў кіраўніка беларускага пагранведамства Ігара Рачкоўскага далажыць аб тым, якія выклікі і пагрозы на граніцы найбольш небяспечныя для дзяржавы і што прадугледжваецца для іх нейтралізацыі і папярэджання. "У сваю чаргу прысутныя на нарадзе кіраўнікі сілавых структур павінны ацаніць, наколькі абгрунтавана вызначаны пагрозы ў гэтай сферы, а таксама канкрэтызаваць ступень свайго ўдзелу ў ахове дзяржграніцы", — адзначыў Прэзідэнт.

Ён таксама дадаў, што хацеў бы пачуць ад дакладчыка аб тым, як плануецца палепшыць каардынацыю дзеянняў па забеспячэнні пагранічнай бяспекі, якія практычныя захады будуць прыняты па павышэнні эфектыўнасці аховы дзяржграніцы і якія ў гэтай дзейнасці ёсць праблемы і нявырашаныя пытанні.

"Прашу не забываць, што пагранічнае ведамства — гэта не проста сілавая структура. Гэта структура, якая знаходзіцца па перыметры таго кавалка зямлі, суверэнітэт якога мы абавязаны забяспечыць. Наколькі нашы ваенныя гатовы выканаць гэту задачу?" — паставіў пытанне Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што чакае ад усіх удзельнікаў нарады аб`ектыўных ацэнак сітуацыі і канкрэтных прапаноў па ўдасканаленні ўсяго комплексу мер у сферы пагранічнай бяспекі дзяржавы.

Як далажыў Ігар Рачкоўскі, у цэлым у 2011 годзе органы пагранічнай бяспекі Беларусі выканалі пастаўленыя задачы. У якасці адной з ключавых асаблівасцяў у дзейнасці па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі дзяржавы ў 2011 годзе ён назваў удзел органаў пагранічнай службы ў межах іх кампетэнцыі ў выкананні мэтавых задач па недапушчэнні дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне пад уздзеяннем знешніх і ўнутраных дэструктыўных сіл.

У 2011 годзе Дзяржпагранкамітэт прадоўжыў практычную рэалізацыю комплексу мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне пагранічнай бяспекі ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства.

Па выніках года зафіксаваны рост міграцыйнай актыўнасці грамадзян шэрагу краін — на 40,6 працэнта ўзрасла колькасць парушэнняў граніцы (з 564 да 793). На прыбалтыйскім напрамку затрымана 42,4 працэнта ад агульнай колькасці парушальнікаў граніцы. Акрамя таго, затрыманы 20 арганізатараў і саўдзельнікаў незаконнай транзітнай міграцыі, спынена дзейнасць сямі каналаў, выяўлена і распрацоўваецца амаль 20 магчымых каналаў незаконнай міграцыі. Атрымала далейшае развіццё работа добраахвотных дружын, з удзелам якіх затрыманы 876 парушальнікаў пагранічнага заканадаўства.

У рамках абароны эканамічных інтарэсаў дзяржавы на граніцы органамі пагранічнай службы сумесна з узаемадзеючымі затрымана таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў на суму больш як Br79 млрд, што на 93 працэнты больш, чым у 2010 годзе. На ўкраінскім і літоўскім напрамках, найбольш актыўных адносна гэтага, затрымана адпаведна 32,8 працэнта і 26 працэнтаў таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў.

Органы пагранічнай службы таксама прадоўжылі эфектыўна змагацца з кантрабандай наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, незаконным абарачэннем зброі і боепрыпасаў, іншымі проціпраўнымі праявамі. Прынятыя меры па ўдасканаленні аховы "зялёнай" граніцы далі магчымасць на 13,8 працэнта скараціць агульную колькасць парушэнняў пагранічнага заканадаўства. Пры гэтым больш як у два разы павялічылася колькасць выдадзеных пропускаў у пагранічную зону замежным грамадзянам.

Захавалася агульная тэндэнцыя да росту ў 2011 годзе пасажырскага — на 2,3 працэнта, транспартнага — на 0,7 працэнта патокаў.

Звязда, 29 лютага 2012
 
Дата публикации:29.02.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3100
 
Ключевые слова:
Миграция Пограничный контроль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме