https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Магілёўскай вобласці на працягу месяца будзе працаваць тэлефон даверу па барацьбе з карупцыяй


Упраўленне ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама аб`явіла аб працы з 12 сакавіка па 12 красавіка тэлефона даверу па супрацьдзеянні карупцыі.
Грамадзянам прапануецца паведамляць пра факты карупцыйных злачынстваў, якія ўчыняюць службовыя асобы, у працоўныя дні з 9.00 да 18.00 па тэлефоне ў Магілёве 25-39-95. УУС заяўляе пра гарантыі ананімнасці.

Паводле звестак абласной міліцыі, у 2011 годзе на тэрыторыі рэгіёну было зарэгістравана 319 карупцыйных злачынстваў. Лідзіруе хабарніцтва — 187 фактаў. На другім месцы — крадзяжы (98), на трэцім — легалізацыя злачынных даходаў (20). Дамінавалі злачынствы ў сферы будаўніцтва — 45 выпадкаў. Затым ідуць сфера адукацыі, сельская гаспадарка і прамысловасць.

У 2010 годзе, паводле звестак пракуратуры вобласці, у рэгіёне было зарэгістравана 422 злачынствы карупцыйнай скіраванасці (у 2009 годзе — 423). Найбольшая колькасць карупцыйных злачынстваў у 2010 годзе мелі месца ў сферах будаўніцтва — 84, прамысловасці — 74, гандлю — 58, сельскай гаспадаркі — 50, адукацыі — 24, органаў дзяржаўнага кіраўніцтва — 17.

Уладзімір Лапцэвіч, БелаПАН
Магілёў, 5 сакавіка 2012
 
Дата публикации:05.03.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2415
 
Ключевые слова:
Борьба с коррупцией Магілёў
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме