https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міністэрства культуры заклікае актыўней выкарыстоўваць у штодзённым жыцці беларускую мову


Размова аб гэтым ішла 21 лютага ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы на адкрыцці першага этапу грамадска-культурнай акцыі "Чытаем Купалу разам", якое супала са святкаваннем Міжнароднага дня роднай мовы.
"Важна разумець, што калі мы хочам быць нацыяй, то павінны не толькі з павагай ставіцца да іншых моў, але і любіць беларускую мову", - адзначыў міністр культуры Павел Латушка. Паводле яго слоў, неабходна ўспамінаць родную мову не толькі святкуючы круглыя даты з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа і іншых класікаў або ў Дзень роднай мовы, але як мага актыўней выкарыстоўваць яе ў штодзённым жыцці. "Янка Купала - выключная асоба для нашай культуры, аб гэтым сказаў у свой час Уладзімір Караткевіч. Але якія словы мы ні гаварылі б, пераацаніць тое, што Купала зрабіў для Беларусі, немагчыма", - перакананы міністр. Ён таксама прачытаў адзін з вершаў паэта.

Цытавалі знакамітага аўтара ў літаратурным музеі Янкі Купалы пасол па асаблівых даручэннях, старшыня Нацыянальнай камісіі Беларусі па справах ЮНЕСКА Уладзімір Шчасны, старшыня Саюза тэатральных дзеячаў Аляксей Дудараў, старшыня грамадскага аб`яднання "Беларускі фонд культуры" Уладзімір Гілеп, кіраўнік Тэатра-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Аляксандр Яфрэмаў, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі, народны артыст СССР і Беларусі Генадзь Аўсяннікаў і многія іншыя.

Удзельнікі і госці мерапрыемства атрымалі ўнікальную магчымасць на працягу толькі аднаго вечара азнаёміцца з найбольш каштоўнымі экспанатамі з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы - прыжыццёвымі выданнямі кніг паэта з аўтографамі самога аўтара.

22 лютага 2012, Мінск
Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА
 
Дата публикации:22.02.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3700
 
Ключевые слова:
Международный день родного языка Беларуская мова Музеи Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме