https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Канцэрт для шэйкера з лёдам


Міжнародны дзень бармэна адзначылі ў Беларусі сапраўдным шоу.
Феерычным стала спаборніцтва па флэйрынгу — эфектным жангліраванні, падчас якога прыемным бонусам рыхтуецца экзатычны кактэйль. Спрытнасць рук — і ўгару ўзлятаюць бутэлькі, кавалкі лёду і шэйкеры (ёмістасці, дзе ўсе кампаненты будучага кактэйлю добра страсаюцца і перамешваюцца).

Калі б тут быў прыз глядацкіх сімпатый, ён абавязкова дастаўся б адзінай дзяўчыне-ўдзельніцы — зграбнай і спрытнай Мілане. А кубак пераможцы атрымаў бармэн Генадзь, які ўхітрыўся падарыць публіцы больш за ўсіх астатніх удзельнікаў усмешак, падміргванняў, уласнага абаяння і азарту, не ўпусціўшы пры гэтым ніводнага рабочага "інструмента". Прафесія бармэна ў тым і заключаецца. Яму трэба не толькі захапіць выглядам і здзівіць смакам, але і падняць настрой.

— Гэта насамрэч сур`ёзная прафесія, калі чалавек сапраўды аддаецца гэтаму. Я сам не адразу паверыў у прафесію, адносна якой ва ўсіх людзей, відаць, ёсць сумненні. Але зараз гэта сапраўднае мастацтва, міжнародныя конкурсы, высокі прафесіяналізм, кактэйльная культура, эстэтыка, вытанчанасць. Бармэн — гэта артыст, які паказвае якаснае шоу. Ён яшчэ і псіхолаг. Яго праца ў тым, каб прыносіць задавальненне, не толькі сервіруючы і падаючы кактэйлі, але і падтрымліваючы жывую гутарку, — перакананы шматразовы чэмпіён свету па флэйрынгу Аляксандр Радаман, спецыяльна запрошаны з Расіі на свята бармэнаў у Беларусь.

Менавіта ён вызначаў лепшага з беларускіх прыхільнікаў эфектнай барнай дысцыпліны, паказваў уласныя "фокусы", дзяліўся вопытам і нават спрабаваў устанавіць адмысловы рэкорд. 555 напоўненых чарак адна за адной пасля прывядзення ў рух першай павінны былі зваліцца па прынцыпе даміно ў шклянкі з напоем. Не ўсе чаркі паддаліся, некаторыя з іх кактэйльнаму гуру давялося падштурхоўваць. Але ў пэўным сэнсе рэкорд усё ж адбыўся. Літаральна за хвіліну больш як паўтысячы кактэйляў прыгатаваліся самі! Чым не дзіва?

Сухі закон аднойчы ўжо даказаў сваю недзеяздольнасць. Піць не забароніш, але ператварыць гэта ў цырыманіял можна. Тое, што ў прагрэсіўным свеце называюць культурай піцця, павінна з`явіцца і ў нас. Развіццё барнай культуры — неблагі пачатак.

Ала Мачалава
Звязда, 18 лютага 2012
 
Дата публикации:18.02.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3532
 
Ключевые слова:
Алкоголь День бармена
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме