https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Арлан-белахвост застаўся зімаваць у сталіцы


Самы буйны крылаты драпежнік Беларусі быў зафіксаваны арнітолагамі на рацэ Свіслач мінскай прамзоны Шабаны.
У сераду, 8 лютага, спецыялісты грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) ажыццяўлялі сінхронныя ўлікі вадаплаўных і каляводных птушак у Мінску.

Як паведаміў рэдакцыі спецыяліст па экалагічнай адукацыі АПБ Руслан Шайкін, усяго на водных аб`ектах сталіцы сёлета было ўлічана 4372 птушкі 16 відаў. Больш за ўсё птушак было заўважана на рэках Свіслач і Лошыца, а таксама на Сляпянскай воднай сістэме. Каля 95 працэнтаў усіх зімуючых птушак складаюць крыжанкі. Значна больш, чым у мінулыя гады, у Мінску гэтай зімой засталося лебедзяў-шыпуноў, якія добра адчуваюць сябе на вадасховішчы Крыніцы на паўночным захадзе горада. Там жа засталася на зімоўку белалобая гусь.

Сярод 16 відаў крылатых 5 занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Гэта вялікі савук, савук-луток, качка-шылахвостка, зімародак і арлан-белахвост. Амаль усе яны зімуюць на рацэ Свіслач. Арлан-белахвост быў зафіксаваны на рацэ Свіслач у прамзоне Шабаны.

Сяргей Куркач
Звязда, 11 лютага 2012
 
Дата публикации:11.02.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3363
 
Ключевые слова:
Охрана природы Птицы Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме