https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацбанк выключыў з банкаўскай сістэмы 1,6 трлн. рублёў праз размяшчэнне кароткатэрміновых аблігацый


Нацыянальны банк Беларусі 10 лютага правёў аўкцыён па пярвічным размяшчэнні кароткатэрміновых аблігацый выпуску № 831 у форме аўкцыёну па аб`яўленай працэнтнай стаўцы 44,93% гадавых тэрмінам на пяць дзён.
Як паведамляецца на сайце Нацбанка, да аўкцыёну былі дапушчаны заяўкі ад 11 удзельнікаў на агульную суму 1 трлн. 632,9 млрд. рублёў.  Прынята рашэнне, што аўкцыён адбыўся, фактычны аб`ём размяшчэння склаў 1 трлн. 632,9 млрд. рублёў.

Папярэдняе размяшчэнне кароткатэрміновых аблігацый Нацбанка адбылося 8 лютага, паводле вынікаў якога з банкаўскай сістэмы было выключана 3 трлн. 259,1 млрд. рублёў пад 44,98% гадавых на сем дзён.

Такім чынам, сродкі ад размяшчэння двух выпускаў павінны вярнуцца ў банкаўскую сістэму 15 лютага.

Эксперты адзначаюць, што такім спосабам Нацбанк забірае ў банкаў залішнюю ліквіднасць, каб "лішнія" рублі не апынуліся на валютным рынку, аказваючы дадатковы націск на беларускі рубель.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 10 лютага 2012
 
Дата публикации:10.02.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2335
 
Ключевые слова:
Нацбанк Беларуси Финансы Облигации
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме