https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


За мінулы год беларусаў стала менш на 15,8 тыс. чалавек


Паводле папярэдніх звестак, колькасць насельніцтва Беларусі на 1 студзеня 2012 года склала 9 млн 465,4 тысячы чалавек, паведамілі рэдакцыі ў прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
За 12 месяцаў мінулага года насельніцтва краіны зменшылася амаль на 16 тысяч чалавек. Колькасць жыхароў за мінулы год павялічылася толькі ў Мінску адразу на 20,9 тысячы чалавек — 1 млн 885,1 тысячы на пачатак гэтага года. У астатніх рэгіёнах краіны колькасць насельніцтва зменшылася. У выніку на 1 студзеня ў Гомельскай вобласці налічвалася 1 млн 429,8 тыс. чалавек, у Мінскай — 1 млн 403,5 тыс., у Брэсцкай — 1 млн 391,5 тыс., Віцебскай — 1 млн 214,1 тыс., Магілёўскай — 1 млн 80,1 тыс., у Гродзенскай — 1 млн 61,3 тыс. чалавек. За мінулы год у краіне нарадзілася 109 тысяч 364 дзіцяці, а памерла 135 тысяч 99 чалавек. За 2011 год было зафіксавана 86 тысяч 785 шлюбаў, што ажно на 9 тысяч 807 шлюбаў больш, чым у 2010 годзе.

Сяргей Куркач
Звязда, 1 лютага 2012
 
Дата публикации:01.02.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2407
 
Ключевые слова:
Демография население Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме