https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


На змену глабальным інтэграцыйным працэсам прыходзіць усведамленне першаснасці нацыянальных інтарэсаў


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 9 сакавіка на нарадзе аб актуальных пытаннях развіцця краіны.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, нарада абумоўлена тымі змяненнямі ў сусветнай эканоміцы і палітыцы, якія адбываюцца апошнім часам.

"Усё выразней праяўляюцца новыя тэндэнцыі ў многіх краінах, пачынаючы з ЗША і Еўропы. Іх сутнасць у тым, што на змену глабальным інтэграцыйным працэсам прыходзіць усведамленне першаснасці нацыянальных інтарэсаў. Калі па-народнаму гаварыць, свет нацыяналізуецца", - сказаў ён.

У эканамічнай сферы гэта праяўляецца ў імкненні абараніць унутраныя рынкі, развіваць вытворчасць на сваіх тэрыторыях, абмяжоўваючы доступ канкурэнтам. У палітыцы ўвага больш канцэнтруецца на ўнутраных праблемах, якія набываюць усё большую вастрыню і напружанасць, аб чым сведчыць усплёск пратэстных настрояў у грамадстве і рост папулярнасці правых партый і палітыкаў.

"Вы бачыце, што адбываецца ў Германіі, асабліва рэльефна гэта адлюстравана ў Францыі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў", - прывёў прыклады Аляксандр Лукашэнка.

"Беларусь - краіна адкрытая, экспартна арыентаваная. Таму нам трэба ўлічваць новыя тэндэнцыі і аператыўна на іх рэагаваць. Як яны ўплываюць на нашу эканоміку," - сказаў ён.

Прэзідэнт адзначыў, што праглядаюцца як станоўчыя, так і негатыўныя аспекты.

"У цэлым арыентацыя на прыярытэтнасць нацыянальных інтарэсаў адпавядае і нашым памкненням - гэта факт. Тут мы ідзём у рэчышчы сусветных тэндэнцый, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Аднак негатыўны бок такога працэсу ў тым, што цяпер сур`ёзна пагаршаюцца магчымасці выхаду нашай прадукцыі і паслуг на рынкі іншых краін, якія ўводзяць усё новыя бар`еры. І што насцярожвае, нашы дружалюбныя, блізкія, родныя краіны гэтым таксама не грэбуюць. Таму нам трэба знаходзіць шляхі пераадолення гэтых перашкод, максімальна захоўваючы традыцыйныя гандлёва-эканамічныя сувязі, шукаць новыя нішы для беларускага экспарту".

Перад удзельнікамі нарады Прэзідэнт таксама паставіў наступныя пытанні: як вядзецца работа па абароне ўнутранага рынку, наколькі поўна ён насычаны якаснай прадукцыяй, які эфект ад мер па імпартазамяшчэнні, што робіцца па стварэнні спрыяльных умоў для развіцця айчыннага бізнесу, як выкарыстоўваюцца ўнутраныя рэзервы для вырашэння праблем, што ўзнікаюць.

"Дакладнага аналізу патрабуе і сацыяльна-палітычная абстаноўка ў краіне. Стабільнасць дзяржавы і спакой грамадства - важнейшыя каштоўнасці нашага народа!" - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

9 сакавіка 2017, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:09.03.2017
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:638
 
Ключевые слова:
Суверенитет Национальные интересы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме