https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Найважнейшая задача мясцовай вертыкалі ўлады - палепшыць жыццё людзей


На гэтым акцэнтаваў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, узгадняючы назначэнне кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што 2019 і 2020 гады для краіны будуць асаблівымі, насычанымі палітычнымі падзеямі. Паводле яго слоў, Беларусь "і злева, і справа, і на Захадзе, і на Усходзе, падвергнута сур`ёзнай рэвізіі на прадмет суверэнітэту і незалежнасці".



"Я пра гэта ўжо гаварыў. Мы павінны быць да гэтага гатовы. Але запомніце: ніхто нас не зрушыць з месца, калі мы будзем працаваць эфектыўна, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Беларусы заслужылі нармальнага жыцця. І мы абавязкова павінны, захаваўшы незалежнасць і суверэнітэт, палепшыць жыццё нашых людзей. У адваротным выпадку нікому гэты суверэнітэт не будзе патрэбны. Гэта найважнейшая задача для ўсіх".

Брэст трэба дашліфаваць

Прэзідэнт адзначыў, што на працягу года пабывае ў розных абласцях краіны і азнаёміцца з работай мясцовых органаў улады па развіцці рэгіёнаў. Пры гэтым асаблівую ўвагу ён звярнуў на стан спраў у Брэсцкай і Гомельскай абласцях.

"Брэст адзначыць тысячагоддзе. Многае ў Брэсце зроблена, - канстатаваў кіраўнік дзяржавы. - Брэст трэба, па-народнаму кажучы, дашліфаваць, каб у каралях Беларусі гэта была самая яркая жамчужына. Тым больш гэта заходнія вароты велізарнейшага Еўразійскага рэгіёна. І людзі, перасякаючы граніцу, павінны бачыць, што яны трапілі ў цудоўны, квітнеючы свет".

Для Гомельскай вобласці час эксперыментаў скончыўся

Развіццём Гомельскай вобласці Аляксандр Лукашэнка пакуль незадаволены. Работа кіраўніцтва гэтага рэгіёна трапіць пад рэвізію, звернуць увагу таксама і на Магілёўскую вобласць.

"Час выпрабаванняў і эксперыментаў даўно скончыўся, і гамяльчане не павінны адставаць у сваім развіцці ад іншых абласцей. Тым больш у сацыяльным плане мы для Гомельскай вобласці зрабілі больш, чым для любой іншай. Час "аддаваць даўгі". Людзі ў Гомельскай вобласці павінны жыць не горш, чым у Мінскай або Гродзенскай", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Мінск трэба зрабіць абсалютна ўтульным горадам

Задачы па сацыяльна-эканамічным развіцці сталіцы кіраўнік дзяржавы паставіў у снежні мінулага года на нарадзе з актывам Мінска, таму сёння не стаў дэталізаваць свае даручэнні.

"Свой пункт гледжання я выказаў. Мы вашу рэакцыю і мінчан адсочвалі. Людзі ў агульным плане, нават у дэталях падтрымліваюць вынікі нашай нарады. Пераканаўча прашу вас прытрымлівацца тых даручэнняў, якія былі мною выказаны. Нам трэба зрабіць Мінск абсалютна ўтульным горадам для таго, каб мінчане ганарыліся горадам-героем", - запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.

На абстаноўку ў сталіцы ў бягучым і наступным гадах будзе ўплываць правядзенне II Еўрапейскіх гульняў, прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў. Аднак гэтыя мерапрыемствы, звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы, не галоўнае.

"Галоўнае - тая работа, якую мы павінны правесці ў гэтым годзе па ўладкаванні і добраўпарадкаванні нашага горада. Зрабіць гэта не фармальна, каб горад быў вельмі чыстым і акуратным", - заявіў ён.

Мінскай вобласці не хапае выканальнасці

Прэзідэнт дадаў, што таксама ўважліва сочыць за развіццём Мінскай вобласці. Паводле яго слоў, у рэгіёне пачалі абуджацца кадры, але пра работу губернатара пакуль штосьці сказаць складана, паколькі ён займае гэту пасаду не так шмат часу.

"Не хапае выканальнасці і дысцыпліны, "паваротлівасці". Калі ласка, актывізуйцеся, - запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка. - На тэрыторыі Мінскай вобласці ў вёсцы я сам жыву, таму для мяне няма ніякай цяжкасці паглядзець на работу не толькі Лагойскага, Дзяржынскага або Смалявіцкага раёнаў, але і далей".

Кіраўнік дзяржавы нагадаў кіраўнікам мясцовых органаў улады аб сур`ёзнай адказнасці за карупцыю. Гэта пытанне зноў набыло актуальнае гучанне пасля таго, як былі затрыманы кіраўнікі Пухавіцкага раёна і Жодзіна. Прэзідэнт падкрэсліў, што дзве службовыя асобы былі затрыманы за неаспрэчныя парушэнні. "Пакуль на стол мне не пакладуць вычарпальныя факты, ніхто да вас дакрануцца не можа.

Вы знаходзіцеся ў кадравым рэестры Прэзідэнта і, зразумела, пад абаронай Прэзідэнта. Але калі толькі я бачу канкрэтныя правапарушэнні, асабліва звязаныя з хабарам і іншымі праявамі карупцыі, значыць, памнажайце на два як мінімум", - папярэдзіў беларускі лідар.

15 студзеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.01.2019
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:269
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси Городское хозяйство Благоустройство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме