https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Больш за 90 працэнтаў плошчаў азімага рапсу на зерне ўбрана ў Беларусі


У Беларусі ўбрана 90,8 працэнта плошчаў азімага рапсу на зерне, паведамляе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Уборка азімага рапсу на зерне завяршаецца ў Брэсцкай (98,6 працэнта) і Гродзенскай абласцях (97,2 працэнта).

У Мінскай вобласці ўбрана 94,5 працэнта плошчаў, у Магілёўскай - 85,8 працэнта, Гомельскай - 82,1 працэнта, Віцебскай - 80,1 працэнта.

Нарыхтавана ўсяго 594,5 тыс. т пры ўраджайнасці 20,6 ц/га. Збожжавыя (без кукурузы, проса і грэчкі) убраны на 436,1 тыс. га (20,2 працэнта да ўборачнай плошчы).

На сёння намалочана больш за 1,4 млн т збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць яго складае 32,2 ц/га. Акрамя таго, гаспадаркі Беларусі правялі другі ўкос траў на 6

3,6 працэнта плошчаў (498,9 тыс. га). Паводле даных Мінсельгасхарча, сельскагаспадарчыя арганізацыі краіны нарыхтавалі 2 960,8 тыс. т кармавых адзінак травяных кармоў.

Усяго ў гэтым годзе іх плануецца нарыхтаваць 9 168 тыс. т. На адну ўмоўную галаву жывёлы закладзена 8,69 ц кармавых адзінак.

Сенажу нарыхтавана 9 115,2 тыс. т (70,2 працэнта да плана), сена - 635,4 тыс. т (67 працэнтаў), сіласу - 335,3 тыс. т (1,84 працэнта).

22 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.07.2019
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:155
 
Ключевые слова:
Урожай Продовольственная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме