https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Ліпеньская тэмпература паветра ў Беларусі была ніжэйшай за кліматычную норму на 1,3 градуса


Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра ў ліпені склала плюс 17,1 градуса, што ніжэй за кліматычную норму на 1,3 градуса.

Большасць дзён у ліпені былі даволі халаднаватымі: удзень тэмпература паветра складала ў асноўным 18-25 градусаў цяпла.

Выключэнне - толькі 1 ліпеня: адзначалася гарачае надвор`е, на многіх метэастанцыях у дзённы час тэмпература дасягнула 35 градусаў і вышэй, а ў Брагіне слупок тэрмометра падняўся да 36,4 градуса. Дажджы ішлі на працягу ўсяго месяца, суправаджаліся навальніцамі, месцамі выпаў град. За ліпень у сярэднім па краіне выпаў 91 мм ападкаў, што склала 107 працэнтаў кліматычнай нормы.

Па тэрыторыі Беларусі ападкі распаўсюджваліся нераўнамерна. Найбольш увільготненай была Віцебская вобласць, дзе выпала 155 працэнтаў месячнай нормы. Найменшая колькасць ападкаў выпала ў Гродзенскай вобласці (71 працэнт).

У ліпені на рэках басейнаў Заходняга Буга, Нёмана, Віліі і Бярэзіны адзначаліся невялікія ваганні ўзроўняў вады, на рэках басейна Прыпяці назіраўся ў асноўным іх спад, а на рэках басейнаў Заходняй Дзвіны, Дняпра і Сожа пераважаў рост узроўняў вады.

У трэцяй дэкадзе месяца на Заходняй Дзвіне ў Віцебска палепшыліся ўмовы для работы рачнога транспарту: тут узровень вады перавысіў адзнаку, якая лімітуе суднаходства.

Неспрыяльныя ўмовы для рачнога транспарту захоўваюцца на Нёмане каля Гродна, Дняпры каля Магілёва, Жлобіна, Рэчыцы і Лоева, Бярэзіне каля Бабруйска і Светлагорска, Сожы каля Крычава, Слаўгарада і Гомеля.

Узровень вады дасягнуў гістарычнага мінімуму для ліпеня на Віліі каля вёскі Міхалішкі, а на прытоку Прыпяці рацэ Ясельда каля Бярозы ўзровень вады апусціўся ніжэй за шматгадовы мінімальны паказчык у ліпені. Да канца ліпеня воднасць большасці рэк была на 30-50 працэнтаў меншая за норму і толькі на Прыпяці была блізкая да звычайнай для гэтага часу года. Сярэднямесячная тэмпература вады ў рэках і вадаёмах склала плюс 17-21 градус, што блізка да нормы.

2 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.08.2019
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:229
 
Ключевые слова:
Июдь Погода Осадки Метеорология Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме