https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


На БелАЭС завяршылі прыёмку ядзернага паліва для першага блока


Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні камунікацый інжынірынгавага дывізіёна дзяржкарпарацыі "Расатам", які з`яўляецца генпадрадчыкам і генпраекціроўшчыкам АЭС.
На Беларускай АЭС завяршылі прыёмку ядзернага паліва для пачатковай загрузкі ў рэактар першага энергаблока.

Уваходны кантроль паліва праводзілі спецыялісты БелАЭС у прысутнасці прадстаўнікоў генеральнага падрадчыка. Кожны этап кантраляваўся супрацоўнікамі Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (Дзяржатамнагляду).

У час прыёмкі спецыялісты правяралі суправаджальную дакументацыю, знешні стан кантэйнераў, цэласнасць пломб. Па выніках падпісаны акт, які пацвярджае якасць пастаўленага паліва.

Паводле ацэнкі намесніка міністра энергетыкі Беларусі Міхаіла Міхадзюка, спецыялісты Беларускай АЭС адказна выканалі аперацыю па транспартоўцы паліва ў сховішча і на высокім прафесійным узроўні правялі яго ўваходны кантроль.

Да пачатку загрузкі ў рэактар першага энергаблока ўсе цеплавыдзяляльныя зборкі будуць знаходзіцца ў сховішчы свежага ядзернага паліва.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца згодна з расійскім праектам паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Генеральным падрадчыкам выступае інжынірынгавы дывізіён дзяржкарпарацыі "Расатам". Увод першага энергаблока запланаваны ў 2020 годзе, другога - у 2021-м. Міністэрства энергетыкі Беларусі 6 мая паведаміла аб дастаўцы ядзернага паліва для загрузкі на першым энергаблоку.

25 мая 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.05.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:75
 
Ключевые слова:
Белорусская АЭС Ядерная энергетика Строительство Астравец
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме