https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Будаўніцтва новых сацыяльна значных аб`ектаў з`яўляецца сведчаннем клопату дзяржавы пра людзей і прыкладам сацыяльна арыентаванай палітыкі дзяржавы


Аб гэтым на адкрыцці жылога корпуса Аляксандраўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў у Шаркаўшчынскім раёне сказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Сергяенка.
"У нас у краіне выбудавана зладжаная сістэма сацыяльнай абароны насельніцтва, і гэта сістэма пастаянна ўдасканальваецца. Адным з напрамкаў яе развіцця з`яўляецца аказанне ўвагі людзям з абмежаванымі магчымасцямі, людзям старога ўзросту", - адзначыў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Ён дадаў, што адкрыццё новага жылога корпуса ў доме-інтэрнаце ў Шаркаўшчынскім раёне з`яўляецца адным са сведчанняў сацыяльна арыентаванай палітыкі, якую наша дзяржава вядзе наперакор усім знешнім і ўнутраным праблемам.

"Па сутнасці, у нас у крыві, у беларусаў, любоў да бліжняга, аказанне дапамогі, спагада, міласэрнасць, таму стварэнне такіх камфортных умоў, што мы сёння ўбачылі, для людзей, якія тут знаходзяцца, - гэта адна з важнейшых гуманных функцый нашай краіны, якія рэалізуюцца, нягледзячы на існуючыя эканамічныя праблемы", - падкрэсліў Ігар Сергяенка.

Ён адзначыў, што ў Віцебскай вобласці налічваецца 15 дамоў-інтэрнатаў. "З ліпеня яны будуць называцца ўжо сацыяльнымі пансіянатамі, і яны павінны адпавядаць не проста назве, але і ў першую чаргу свайму зместу - стварэнне камфортных умоў, магчымасць падтрымліваць  здароўе, развівацца, нешта рабіць - вышываць, ствараць. Непасрэдна гэты дом-інтэрнат забяспечвае сябе часткова малочнымі прадуктамі, агароднінай, садавінай, мясам. Інакш кажучы, людзі займаюцца грамадска карыснай працай, падтрымліваюць тут сваё здароўе", - сказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Ён падкрэсліў, што ў доме-інтэрнаце арганізаваны дастойны догляд - на 170 пражываючых прыпадае больш за 100 работнікаў, што дае магчымасць кожнаму чалавеку ўдзяліць належную ўвагу і акружыць яго клопатам.

Таксама старшыня Палаты прадстаўнікоў сустрэўся з кіраўніцтвам Шаркаўшчынскага райвыканкама і даверанымі асобамі ў выбарчай акрузе ад раёна. На сустрэчы разгледзелі звароты выбаршчыкаў. Асаблівую ўвагу ўдзялілі актуальным пытанням сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна.

10 мая 2024, Шаркаўшчынскі раён
Алеся Пушнякова - БЕЛТА
 
Дата публикации:10.05.2024
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:89
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси Шаркаўшчына Дом-интернат Инвалиды
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме