https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка завяршыў рабочы візіт у Казахстан


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка завяршыў рабочы візіт у Казахстан.
У сталіцы Казахстана Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Лідары краін прынялі рашэнне аб завяршэнні працэдуры ўступлення Беларусі ў арганізацыю ў якасці паўнапраўнага члена. Такім чынам, "Шанхайская дзявятка" на саміце стала "Шанхайскай дзясяткай".

Аляксандр Лукашэнка назваў паказальным і сімвалічным той факт, што год прыняцця ў ШАС супаў з 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. "Гэта цудоўны падарунак беларускаму народу", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

"Беларусь вельмі ганарыцца тым, што стала паўнапраўным членам ШАС. І мы будзем умацоўваць шанхайскі дух арганізацыі, заснаванай на прынцыпах узаемнай павагі, роўнасці і салідарнасці", - запэўніў беларускі лідар.

На саміце ён расказаў аб канкрэтных напрамках, якім Беларусь у якасці паўнапраўнага ўдзельніка плануе ўдзяліць павышаную ўвагу. Гэта перш за ўсё пытанні міжнароднай бяспекі, эканомікі, харчовай бяспекі, міжнароднага пазіцыянавання ШАС, узаемнага ўзбагачэння культур.

Лідары краін прынялі Астанінскую дэкларацыю і каля двух дзясяткаў рашэнняў па развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах, а таксама па пытаннях, якія датычацца непасрэдна дзейнасці арганізацыі.

Затым Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у сустрэчы ў фармаце "ШАС плюс". У гэтым форуме ўдзельнічалі не толькі кіраўнікі дзяржаў - членаў ШАС, у ліку якіх цяпер і Беларусь, але таксама лідары дзяржаў-наглядальнікаў, ганаровыя госці і кіраўнікі міжнародных арганізацый. Тэмай сустрэчы было вызначана "Умацаванне шматбаковага дыялогу - імкненне да ўстойлівага міру і развіцця".

"Глыбока перакананы, найлепшым адказам на выклікі ў глабальнай палітыцы будуць нашы адзінства і з`яднанасць. Для гэтага мы павінны кансалідавацца на той прасторы, якая з`яўляецца зонай адказнасці арганізацыі. Менавіта такі падыход вызначае неабходнасць стварэння Вялікай Еўразіі", - заявіў беларускі лідар і абазначыў некалькі крокаў у гэтым напрамку.

Ён, у прыватнасці, заклікаў партнёраў актыўна падключыцца да распрацоўкі і ўзгаднення Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі. Гэта ідэя ўзнікла па выніках міжнароднай канферэнцыі, праведзенай у кастрычніку мінулага года ў Мінску. Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў важнасць спалучэння розных інтэграцыйных працэсаў, умацавання супрацоўніцтва ў фінансавай сферы, у галіне лічбавых тэхналогій і па шэрагу іншых напрамкаў.

"Толькі ў нашай арганізацыі знаходзяцца два магутнейшыя лідары - Кітай і Расійская Федэрацыя. І ўсё дрыжым перад гэтым доларам. Ну давайце, нарэшце, зробім пэўныя крокі, каб менш залежаць ад гэтага долара. І вы ўбачыце: спалохаўшыся, тыя, хто маніпулюе доларавай дубінай, зразумеюць, што далей так быць не можа. Мы гэта ўсе бачым, але не робім. А людзі чакаюць", - заклікаў беларускі лідар.

На палях саміту Прэзідэнт правёў шэраг перагавораў: са Старшынёй КНР, Прэзідэнтам Турцыі, прэм`ер-міністрам Пакістана, Генеральным сакратаром ААН. У цэлым было шмат розных міжнародных кантактаў. Напрыклад, з расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным грунтоўна і неаднаразова абмяркоўвалі розныя пытанні як напярэдадні ў ходзе размовы на нефармальнай вячэры, так і ў асноўны дзень саміту.

4 ліпеня 2024, Астана
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.07.2024
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:68
 
Ключевые слова:
ШОС Саммит Геополитика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме