https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вальфовіч: у Беларусі затрымалі больш за 170 арганізатараў нелегальнай міграцыі


Беларускія праваахоўныя органы толькі ў мінулым годзе здолелі спыніць больш за 60 каналаў нелегальнай міграцыі.
Праваахоўнікамі затрымана звыш 170 кіраўнікоў, ініцыятараў, каардынатараў, якія займаліся гэтымі пытаннямі сказаў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч у кулуарах канферэнцыі па міграцыі.

Паводле яго слоў, сёння пытанні, звязаныя з нелегальнай міграцыяй, хвалююць усю сусветную супольнасць. У канферэнцыі ў беларускай сталіцы бяруць удзел прадстаўнікі многіх міжнародных арганізацый, але няма прадстаўнікоў дыпкорпуса краін ЕС.

Дзяржсакратар Савета бяспекі звярнуў увагу, што еўрапейскія палітыкі найбольш крычаць аб праблеме нелегальнай міграцыі, "але чамусьці не хочуць абмяркоўваць і знаходзіць шляхі вырашэння гэтай праблемы".

"Праблема нелегальнай міграцыі выйшла сёння на глабальны ўзровень. Гэта праблема сёння ў першую чаргу захліствае Еўропу", - канстатаваў Вальфовіч.

Пры гэтым ён акцэнтаваў увагу на тым, што беларускія праваахоўнікі фіксуюць у сярэднім за год затрыманне каля 1,5 тыс нелегальных мігрантаў на межах рэспублікі.

"За мінулы год намі спынена каля 60 каналаў нелегальнай міграцыі. Затрымана звыш 170 кіраўнікоў, ініцыятараў, каардынатараў, якія займаліся гэтымі пытаннямі", - расказаў Дзяржсакратар Савета бяспекі.

Пасля чаго дадаў, што пракуратурай узбуджана больш за 100 крымінальных спраў па гэтых пытаннях. Беларускія праваахоўныя органы актыўна займаюцца гэтай праблематыкай.

Шляхі вырашэння праблемы

На думку Аляксандра Вальфовіча, сёння для пошуку шляхоў вырашэння гэтага пытання трэба садзіцца за стол перагавораў, трэба выпрацоўваць сумесныя крокі. Неабходна арганізоўваць цеснае ўзаемадзеянне з суседнімі краінамі: з Польшчай і краінамі Балтыі.

"Мы неаднаразова па лініі міністэрства замежных спраў, па іншых дыпламатычных каналах даводзілі, што давайце абмяркоўваць, даваць шукаць шляхі вырашэння. Яны ляжаць у многіх плоскасцях: і палітычным, і эканамічным пытанні і нейкіх іншых напрамках дзейнасці", - лічыць ён.

Дзяржсакратар Саевта бяспекі падкрэсліў, што не Беларусь стварыла гэтую праблему, але геаграфічна знаходзіцца паміж Усходам і Захадам. Паколькі праз Украіну шлях закрыты, рэспубліка засталася адзіным транзітным калідорам, праз які людзі спрабуюць трапіць у Еўрасаюз.

"Мы зацікаўлены не ў будаўніцтве загарод на нашай мяжы, не ў прыгнёце мігрантаў, не ў прыніжэнні, збіцці і знішчэнні. За апошні год мы зафіксавалі 50 выпадкаў гібелі мігрантаў, якіх нам падкінуў Еўрасаюз. Колькасць пакалечаных людзей вылічаецца сотнямі", - асабліва адзначыў ён.

Аляксандр Вальфовіч акцэнтаваў увагу на тым, што трэба сумесна шукаць шляхі вырашэння праблемы нелегальнай міграцыі.

Мінск, 15 лістапада 2024
Sputnik
 
Дата публикации:15.11.2024
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:126
 
Ключевые слова:
Совет Безопасности Нелегальная миграция Конференция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме