https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пяцёра маладых навукоўцаў сталі лаўрэатамі конкурсу «100 маладых талентаў НАН Беларусі»


Рашэннем бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук зацверджаны спіс лаўрэатаў штогадовага конкурсу «100 маладых талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» за 2024 год, паведамілі ў прэс-службе НАН Беларусі.
Конкурс «100 маладых талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» заснаваны ў 2018 годзе. Агульная колькасць маладых навукоўцаў, якія адначасова ўваходзяць у банк даных конкурсу, не можа перавышаць 100, а штогадовая колькасць лаўрэатаў конкурсу — не больш за 20. Кандыдаты навук лічацца ў банку дадзеных да дасягнення 35-гадовага ўзросту, доктара навук — да 45 гадоў. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца кандыдаты навук ва ўзросце да 30 гадоў і дактары навук ва ўзросце да 40, якія працуюць у арганізацыях Нацыянальнай акадэміі навук.

Сёлета лаўрэатамі конкурсу сталі: старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра структурных даследаванняў і трыбамеханічных выпрабаванняў матэрыялаў і вырабаў машынабудавання навукова-тэхнічнага цэнтра «тэхналогіі машынабудавання і тэхналагічнае абсталяванне» Аб’яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі, кандыдат тэхнічных навук Яўген Астрашаб, навуковы супрацоўнік лабараторыі росту і развіцця раслін Інстытута эксперыментальнай батанікі імя У.Ф.Купрэвіча НАН Беларусі, кандыдат біялагічных навук Наталля Балюк, памочнік старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат біялагічных навук Максім Кучвальскі, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра «Квантавая оптыка і квантавая інфарматыка» Інстытута фізікі імя Б.І.Сцяпанава НАН Беларусі, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Мікалай Пракапеня і старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі бялковай інжынерыі Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі, кандыдат хімічных навук Вераніка Шчур.

Як удакладнілі ў прэс-службе Акадэміі навук, лаўрэаты конкурсу ўключаюцца ў банк даных «100 маладых талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (з выдачай адпаведнага сертыфіката) і ў рэзерв кіруючых кадраў НАН Беларусі, атрымліваюць штогадовы грант на ўдзел у міжнародным навуковым, навукова-арганізацыйным або навукова-практычным мерапрыемстве (канферэнцыі, сімпозіумы, навуковыя школы, кароткатэрміновыя стажыроўкі) і штогадовую прэмію ў памеры да сямі базавых ставак у перыяд уваходжання ў банк даных.

Звязда, 26 снежня 2024
 
Дата публикации:26.12.2024
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:39
 
Ключевые слова:
Конкурс Академия Наук
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме