https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў заклікі збеглых галасаваць супраць усіх


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 студзеня на сустрэчы з даверанымі асобамі пракаментаваў заклікі збеглых галасаваць супраць усіх на выбарах кіраўніка дзяржавы.
"Вядома, нашы збеглыя падбухторылі ўжо Захад. Вы і самі бачыце іх палітыку: "Галасуем супраць усіх". Яшчэ галасаванне не пачалося, можа, нехта знімецца з гэтай дыстанцыі і гэтак далей, а ўжо "супраць усіх". Яшчэ не пачулі, аб чым гэтыя кандыдаты будуць гаварыць, не - "супраць усіх". Але гэта іх справа, іх права заяўляць. З-за мяжы лёгка вякаць. Трэба прыязджаць сюды і ўдзельнічаць у выбарах. Як прыехаць - на гэта пытанне ўжо некалькі разоў адказвалі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Ніякіх здзекаў, ніякіх палітзняволеных у нас няма. Не збіраюся я там як Прэзідэнт націскаць на некага. Гэта перадвыбарная кампанія, гэта выбары - тут людзі павінны вырашаць усё так, як яны палічаць патрэбным. Потым ужо, як я гаварыў, прабачце, выбралі - давайце будзем працаваць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

3 студзеня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.01.2025
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:80
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси Голосование Беглые
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме