https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Казбек Тайсаеў: я раней не бачыў такога даступнага асяроддзя, як на выбарах у Беларусі


Аб унікальных асаблівасцях арганізацыі выбарчага працэсу ў Беларусі разважае расійскі палітык і назіральнік на выбарах, першы намеснік старшыні Камітэта Дзярждумы па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязі з суайчыннікамі Казбек Тайсаеў.
Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі варта падзякаваць за найвышэйшую арганізацыю электаральнага працэсу і гасціннасць у адносінах да назіральнікаў на прэзідэнцкіх выбарах, адзначыў у размове на радыё Sputnik Беларусь першы намеснік старшыні Камітэта Дзярждумы Расіі па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязі з суайчыннікамі Казбек Тайсаеў.

Па словах назіральніка, асобных кампліментаў заслугоўвае дагледжаны стан выбарчых участкаў, уважлівыя супрацоўнікі камісій і валанцёры.

"За 15 гадоў працы ў Дзярждуме ў многіх краінах свету давялося пабываць у якасці міжнароднага назіральніка, быў у вас у 2020 годзе на выбарах, быў у вас падчас правядзення рэферэндуму, падчас выбараў у парламент, магу сказаць, што сёння мы маем поўную падставу выказаць удзячнасць за работу Цэнтральнай выбарчай камісіі на чале з Ігарам Васільевічам Карпенкам”, - сказаў Тайсаеў.

Госць радыё Sputnik падзяліўся назіраннем аб унікальнай асаблівасці выбараў у Беларусі, якая адрознівае гэтую кампанію ад выбарчых працэсаў у іншых краінах.

"Размаўляеш са старшынёй камісіі, ён ведае, колькі ў яго людзей з абмежаванымі магчымасцямі будуць галасаваць на ўчастку. І для іх не проста арганізавана даступнае асяроддзе, іх сустракаюць перад уваходам, з імі стэлефаноўваюцца, ведаюць, у колькі яны падыдуць, сустракаюць і робяць усё, каб камфортна, нармальна, спакойна маглі людзі з абмежаванымі магчымасцямі прагаласаваць. Гэта, напэўна, тое адрозненне, якое ёсць у Беларусі ў параўнанні з іншымі дзяржавамі. Вядома, даступнае асяроддзе ёсць у многіх краінах, але так, як арганізавана работа тут, у Беларусі, па крайняй меры я гэтага яшчэ ніколі не бачыў", - кажа Тайсаеў.

Sputnik Беларусь, 26 студзеня 2025
 
Дата публикации:26.01.2025
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:50
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси Наблюдатели
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме