"Работа камісіі будзе прадоўжана. Мы лічым, што яна ўносіць сваю лепту ў вырашэнне шэрага пытанняў", - сказаў Андрэй Швед.
Паводле яго слоў, камісія ўжо разгледзела 241 заяву, 19 чалавек ужо вярнуліся ў Беларусь (некаторыя прыязджалі і вярталіся па некалькі разоў).
"Амаль 40 асобам дадзены растлумачэнні аб тым, што яны могуць спакойна вяртацца: у нас да іх няма ніякіх прэтэнзій. Але я ведаю, што з часткай з іх цесна ўзаемадзейнічаюць замежныя спецслужбы. Мы ведаем факты. Тым людзям, якія будуць вяртацца, мы будзем даваць слова, і ад іх вы пачуеце, даведаецеся ўсю праўду аб тым, як "соладка" жывецца за мяжой, якія да беларусаў адносіны і якім чынам і хто перашкаджае вяртанню нашых грамадзян на сваю радзіму", - падкрэсліў генеральны пракурор.
"Любы, хто жадае вярнуцца, звяртайцеся. Вы атрымаеце аб`ектыўную інфармацыю, і ўсе гарантыі, якія ўстаноўлены ўказам кіраўніка дзяржавы, безумоўна, будуць выкананы. Вы спакойна уедзеце ў нашу краіну, як ужо ўехала 19 чалавек. З кожным з іх вы можаце пагутарыць. Усё, што пішацца за мяжой, што нібыта тут некага затрымалі і гэтак далей, - такіх фактаў мы не ведаем. Акрамя аднаго: асоба вярнулася сюды, але была затрымана за ўчыненне іншага злачынства. Гэта ж не значыць, што, калі асоба вярнулася, у яе імунітэт ад адказнасці за іншыя злачынствы", - растлумачыў Андрэй Швед.
Па даручэнні Прэзідэнта камісія таксама вывучае матэрыялы грамадзян, якія былі асуджаны за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці і звярнуліся да яго з заявай аб памілаванні. "Работа камісіі ўлічвалася кіраўніком дзяржавы пры прыняцці рашэнняў аб амністыі", - дадаў генпракурор.
4 лютага 2025, Мінск
БЕЛТА
4 лютага 2025, Мінск
БЕЛТА