Гэтую падзею разам са сваім лідарам пражыла ўся краіна. Аляксандр Лукашэнка прыехаў на інаўгурацыю па двух галоўных сталічных праспектах — Незалежнасці і Пераможцаў. Картэж беларускага лідара на вуліцах горада цёпла сустракалі мінчане і госці сталіцы.
Цырымонія інаўгурацыі прайшла ў Палацы Незалежнасці ў знакамітай, самай вялікай у краіне Зале ўрачыстых цырымоній. На свае вочы яе ўбачылі 1100 чалавек запрошаных, у тэле- і інтэрнет-трансляцыях — уся краіна.
Цырыманіял прадуманы да дробязяў, і кожны элемент мае значэнне. Пачалася цырымонія з унясення Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і штандарта Прэзідэнта. Дарэчы, важаць гэтыя сімвалы каля 25 кілаграмаў, таму на служачых Роты ганаровай варты ляжыць асаблівая адказнасць ва ўсіх сэнсах. Не менш ганарова і адказна ўносіць у залу ўрачыстых цырымоній Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Гэта таксама вельмі важны элемент цырымоніі.
Аляксандра Лукашэнку ў зале сустракалі авацыямі. Цырымонію інаўгурацыі Прэзідэнта адкрыў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка:
«У гэты ўрачысты дзень Цэнтральная выбарчая камісія Рэспублікі Беларусь аб’яўляе, што воляй народа Беларусі Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь выбраны Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. Выбаршчыкі Беларусі прынялі адказнае рашэнне, аддаўшы свае галасы за Аляксандра Рыгоравіча ва ўмовах свабодных і дэмакратычных выбараў».
У адпаведнасці з артыкулам 83 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, паклаўшы правую руку на Канстытуцыю, Аляксандр Лукашэнка прынёс Прысягу:
«Заступаючы на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, урачыста клянуся верна служыць народу Рэспублікі Беларусь, паважаць і ахоўваць правы і свабоды чалавека і грамадзяніна, захоўваць і абараняць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, свята і добрасумленна выконваць ускладзеныя на мяне высокія абавязкі».
Прэзідэнт прынёс Прысягу, паклаўшы правую руку на абноўленую пасля Рэспубліканскага рэферэндуму 2022 года Канстытуцыю. Пасля падпісання Акта аб прынясенні Прысягі Ігар Карпенка ўручыў Аляксандру Лукашэнку пасведчанне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Найважнейшая частка цырымоніі інаўгурацыі — выступленне Прэзідэнта. Як паведаміла прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант напярэдадні, сваё выступленне кіраўнік дзяржавы пісаў сам, перачытваў, уносіў праўкі. Не дзіва, што словы, якія гучалі з вуснаў пад зводамі Палаца Незалежнасці, знайшлі водгук у сэрцы кожнага, хто іх слухаў...
«Ні ў аднаго лідара дзяржавы няма такіх працавітых і надзейных людзей, як вы, беларусы! Таму я — шчаслівы Прэзідэнт»
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў усіх з перамогай на выбарах.
«Гэта перамога не толькі Прэзідэнта, але і мільёнаў беларусаў. 26 студзеня мы пераадолелі чарговае гістарычнае скрыжаванне. Прайшлі яго ўпэўнена і мудра, не збочыўшы з дарогі, па якой ідзём трэць стагоддзя. Гэта шлях міру і стваральнай працы, нацыянальнага адзінства і патрыятызму, справядлівасці і шырокіх магчымасцяў для кожнага — усё тое, што мы называем дзяржавай для народа. Наш беларускі шлях!» — заявіў кіраўнік дзяржавы. Ён заўважыў, што як і ў самым пачатку, на гэтых выбарах беларусы зноў большасцю выбралі незалежнасць, пераемнасць палітычнага курсу і ўпэўненую будучыню. Паказалі сталасць беларускай нацыі. Аляксандр Лукашэнка назваў гэта ўрачыстасцю нашага адзінства.

Па словах Прэзідэнта, прысягаць краіне і беларускаму народу ў год 80-годдзя Вялікай Перамогі — вялікая адказнасць. «Сёння мы ўсе прыносім клятву вернага служэння Айчыне і нікому не дазволім сцерці стваральны след у гісторыі — нашай і нашых папярэднікаў», — заявіў ён.
«Мы паказалі электаральны суверэнітэт у справе»
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што беларусы стварылі сувярэнную дзяржаву і нам ёсць, чым ганарыцца.
«Што ведалі ў свеце аб Рэспубліцы Беларусь нейкіх 30 гадоў назад? Амаль нічога. Каму мы былі цікавыя? Мабыць, нікому. А сёння? Сёння наша краіна загучала на ўвесь свет, сёння мы маем значэнне!», — адзначыў ён.
Па словах кіраўніка дзяржавы, сёння да Беларусі прыкавана ўвага, але далёка не ўсім даспадобы беларуская незалежнасць, асабліва сумленная і адкрытая пазіцыя на міжнароднай арэне.

«Мы паказалі электаральны суверэнітэт у справе. За гэтыя гады нам удалося сфарміраваць стандарт правядзення выбараў, які можа служыць міжнародным эталонам», — заявіў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт Беларусі падзякаваў усім выбаршчыкам за аддадзеныя за яго галасы, за іх веру ў прынцыпы і каштоўнасці, якія ляжаць у аснове дасягненняў суверэннай Беларусі. «Нашых з вамі дасягненняў», — удакладніў ён.
Кіраўнік дзяржавы прызнаўся, што яго радуе падтрымка моладзі і яе ўцягнутасць у палітычнае жыццё. Ён прызнаўся, што гэта вельмі каштоўна. «Дзеці не бачылі разруху першых гадоў станаўлення краіны. Ім аб’ектыўна цяжка меркаваць аб правільнасці выбранай намі тады стратэгіі. Але яны гатовы прадоўжыць наш шлях. Мы выгадавалі годную змену. Нам ёсць каму перадаць эстафету», — перакананы беларускі лідар.
Прэзідэнт падзякаваў сваім давераным асобам. Ён заўважыў, што яны не толькі прадстаўлялі інтарэсы і праграму дзеючага Прэзідэнта, але і аператыўна вырашалі пытанні, якія хвалююць людзей.
«Я ўдзячны мясцовым органам улады, выбарчым камісіям, органам правапарадку. Мы правялі выбары годна. За гэтым поспехам стаіць ваша велізарная праца. Праца не аднаго дня і не аднаго месяца. У авангардзе электаральнай кампаніі — настаўнікі, медыкі, як заўсёды, у большасці сваёй — нашы любімыя жанчыны. Вялікі вам дзякуй!», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Асабліва ён падзякаваў арганізатарам і ўдзельнікам шматлікіх культурных і спартыўных мерапрыемстваў. Па словах кіраўніка дзяржавы, высокі прафесіяналізм паказалі сродкі масавай інфармацыі.
«У нацыянальным медыяполі сфармаваны сур’ёзны парадак дня без хайпу, спекуляцый, усялякіх шоу і скандалаў. Дзяржаўныя СМІ з’яўляюцца для беларусаў асноўнай крыніцай інфармацыі», — адзначыў ён.

Асобна Аляксандр Лукашэнка звярнуўся і да сваіх сапернікаў -кандыдатаў, якія балатаваліся на пасаду Прэзідэнта.
«Дзякуючы вам мы паказалі ўзор чыстай канкурэнцыі. Без унутраных інтрыг і маніпуляцый з боку знешніх сіл. — сказаў ён. — Дзякуй і тым, хто ў такі палітычны і прававы фармат не ўпісваецца, але працягвае з-за мяжы вучыць нас жыццю, адпрацоўваючы гранты заходніх «дэмакратый». Беларускі лідар звярнуў увагу, што раследаванне новай Адміністрацыі Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа выявіла абуральныя выпадкі фінансавання ЮСЭЙД (USAID) і НЭД (NED) дзяржпераваротаў і каляровых рэвалюцый па ўсім свеце, у тым ліку ў Беларусі у 2020 годзе.

«Памятаеце гэты мяцеж. Дзякуючы вам, тым, што прадавалі Радзіму за гэтыя гранты, а дакладней — насуперак, мы сталі мацнейшымі. Таму што беражом мір, які вы ставіце пад пагрозу. Забяспечваем дабрабыт, які вы ставіце пад удар, выпрошваючы ў сваіх гаспадароў санкцыі і бомбы. Вы навучылі нас шанаваць і адстойваць тое, што маем, — заявіў беларускі лідар. — Людзі ўсё бачаць. У вас няма і не будзе падтрымкі. Вам і вашым куратарам няма чаго супрацьпаставіць нашаму адзінству. Скажу больш. Паўсвету марыць аб нашай „дыктатуры“ — дыктатуры рэальных спраў і інтарэсаў людзей».
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што і са свабодай слова ў нас усё ў парадку — дэмакратыі ў нас пабольш, чым у тых, хто называе сябе яе эталонам. Кожны ў Беларусі мае канстытуцыйнае права і магчымасць выказацца.
«Але ж не трэба заклікаць знішчыць усё, што створана пакаленнямі беларусаў. Мы не дазволім выкарыстоўваць свабоду слова як дубіну для разбурэння ўласнай краіны. Мы шмат праз што прайшлі, пракладваючы свой суверэнны шлях. І спробы перавярнуць нашае жыццё, бясконцая крытыка нашага курсу, нападкі на нашых людзей, якія займаюць цвёрдую дзяржаўную пазіцыю, — гэта цана незалежнасці дзяржавы. Цана дабрабыту народа!», — заявіў ён.

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, беларуская дзяржаўная мадэль развіцця стала выклікам сістэме псеўдаліберальных каштоўнасцей. І тое, што мы не адступаем і не прагінаемся, адкрыта раздражняе нашых праціўнікаў. Таму на нас абрынулі вадаспад санкцый.
«Нячыстая і несумленная эканамічная канкурэнцыя ў самым прымітыўным выглядзе. Ды і не толькі эканамічная... — заўважыў беларускі лідар. — Але нават у гэтых умовах мы нямала зрабілі, ступілі наперад, асвоіўшы новыя кампетэнцыі».
Гэтыя словы Прэзідэнт пацвердзіў фактамі, якія немагчыма аспрэчыць. У краіне паўнавартасна развіваецца касмічная галіна. Калі пачыналі з вытворчасці абсталявання для касмічнай тэхнікі, то сёння ўдзельнічаем у міжнародных даследчых праграмах, запускаем спадарожнікі, рыхтуем спецыялістаў. Беларусы пабудавалі атамную электрастанцыю. З адкрыццём Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі мы авалодалі тэхналогіямі, даступнымі толькі сямі краінам свету. Занялі сваю нішу і у такой прасунутай сферы, як лічбавыя тэхналогіі. Нашы оптыка і мікраэлектроніка запатрабаваны ва ўсім свеце. Нас ведаюць як радзіму самых вялікіх БелАЗаў. Кожны дзясяты трактар на планеце сышоў з канвеера МТЗ.

А ёсць яшчэ МАЗы, электробусы, легкавыя аўтамабілі. Распрацаваўшы праграму развіцця вёскі, літаральна за пару дзесяцігоддзяў мы не толькі забяспечылі ўласную харчовую бяспеку — па многіх пазіцыях увайшлі ў дзесятку сусветных экспарцёраў харчавання. Наша медыцына — адна з самых высокатэхналагічных і пры гэтым самых даступных у свеце. Мы у дваццатцы сусветных цэнтраў транспланталогіі.
«Гэта ўсё мы — новая Беларусь, краіна працаўнікоў і стваральнікаў. Мы сталі моцнымі, значнымі, заўважнымі», — падсумаваў Аляксандр Лукашэнка.
Голас Беларусі заўсёды гучыць гучна і ўпэўнена
Але, звярнуў увагу Прэзідэнт, як бы дзіўна гэта ні гучала, мы зноў ходзім па краі. «Па краі бездані сістэмнага геапалітычнага крызісу. І не толькі мы, — удакладніў ён. — Свет хістаецца. Адны выклікі імкліва змяняюць іншыя. Гарачых кропак становіцца ўсё больш. Эскалацыя вакол нас толькі ўзмацняецца. На парозе нашага дома стаяць натаўскія войскі і робяць усё, каб уцягнуць Беларусь у канфлікт».
Аляксандр Лукашэнка прапанаваў азірнуцца на тое, што прайшла краіна толькі за апошнія пяць год: літаральна ў адзін электаральны цыкл змясціліся пандэмія, масаваны гібрыдны ўдар каляровай рэвалюцыі — мяцеж, узмацненне санкцый, пастаянныя правакацыі на нашых заходніх і паўднёвых граніцах. «І мы стаялі і стаім, не паддаючыся на правакацыі», — заявіў беларускі лідар. Гэтыя выклікі ён назваў вынікам глабальных гульняў тых, хто ўпэўнены, што мае права дыктаваць волю ўсяму свету, парушаючы міжнародныя прынцыпы і нормы.
«А на якой падставе вы прысвоілі сабе такое права? Як сузаснавальнікі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, мы паўнамоцныя менавіта так ставіць пытанне», — трапна заўважыў кіраўнік дзяржавы. Ён нагадаў, што 80 гадоў таму 50 краін свету, уключаючы БССР, падпісалі Статут ААН і ўзялі на сябе найвышэйшую адказнасць «пазбавіць будучыя пакаленні ад бедстваў вайны... зноў зацвердзіць веру ў асноўныя правы чалавека, у годнасць і каштоўнасць чалавечай асобы, у раўнапраўе мужчын і жанчын і ў роўнасць вялікіх і малых нацый». За гэты час да Беларусі і яе мэт далучыліся 143 дзяржавы.
«Калі гаворка ідзе аб справядлівасці і праўдзе, зусім усё роўна, якога памеру твая краіна на карце свету. Голас Беларусі заўсёды гучыць гучна і ўпэўнена. За гады сваёй незалежнасці мы сталі ўдзельнікамі вялікай палітыкі. — заявіў Прэзідэнт. — І я магу з усёй адказнасцю заявіць, што ў нас, улады і народа, дастаткова вопыту, каб выстаяць на любых вятрах гісторыі». Аднак, папярэдзіў Прэзідэнт, расслабляцца ніяк нельга: «моцная і квітнеючая Беларусь, заўважная і актыўная на знешнім контуры, патрэбна толькі нам і нашым саюзнікам.». На шчасце, саюзнікаў у нас шмат: брацкая Расія і Вялікі Кітай, партнёры ў СНД, ШАС і БРІКС. «Фактычна ўсе краіны, якія сёння ўтвараюць Глабальную большасць», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.
«Стваральная праца, а не разбурэнне»
«Мы нацыя, вартая павагі! Уступаючы ў новы гістарычны перыяд, Беларусь абапіраецца на вывераную часам стратэгію развіцця. Яна вызначана даўно — на рэспубліканскіх рэферэндумах і народных веча — Усебеларускіх народных сходах. Мы яе толькі карэктуем у адпаведнасці з момантам, нашым досведам і рэсурсамі. Агульны напрамак руху — гэта традыцыі, працавітасць, тэхналогіі», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, у чым заключаюцца асноўныя складнікі гэтага напрамку. Традыцыі — гэта значыць спадчына продкаў, а таксама наш уласны досвед пабудовы суверэннай Беларусі.
«Гэта той маральны базіс, які вызначае адзінства народа і ляжыць у аснове светаўспрымання беларусаў: справядлівасць, законнасць і салідарнасць. Гэта той падмурак, на якім будуецца пераемнасць пакаленняў. Традыцыі, якія мы павінны перадаць нашай моладзі», — удакладніў ён. Працавітасць — тая самая славутая беларуская працавiтасць — уласцівасць нашых людзей, якая дазволіла выжыць у вірах гісторыі, заўважыў беларускі лідар. Па яго словах, у сплаве з дысцыплінай, прафесіяналізмам, талентам і адказнасцю яна дазваляе дабівацца самых амбіцыйных мэт.
«Я ўжо не кажу пра партызанскую зацятасць і стойкасць беларускага народа», — дадаў Аляксандр Лукашэнка. Тэхналогіі ён назваў ключом да будучай самадастатковай эканомікі і гарантыяй нашай незалежнасці, інструментам ўстойлівага развіцця і забеспячэння бяспекі. А таксама дарогай ў сям’ю краін — сусветных лідараў.

«Усё гэта ў праекцыі на пяцігодку якасці і новую праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця павінна даць больш высокую якасць жыцця для кожнага беларуса. — канстатаваў Прэзідэнт. — Нам трэба паставіць прагрэс на службу краіне і чалавеку, асядлаць тэндэнцыі, якія імкліва захопліваюць свет сёння і будуць вызначаць яго заўтра. Калі атам — то мірны, калі робат — то памочнік, калі генная інжынерыя — то абарона ад хвароб. Стваральная праца, а не разбурэнне».
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што контуры гэтай стратэгіі былі абазначаны ў перадвыбарнай праграме.
«І вы ведаеце: усё, што мы абяцалі, будзе зроблена. З вамі разам. У імя дабрабыту краіны і беларускага народа. Каб Беларусь ступіла наперад, — заявіў ён. — Моцная эканоміка — наша палітыка і залог поспеху. Перспектыўныя інвестыцыйныя праекты, інавацыйныя вытворчасці, новыя працоўныя месцы — базісныя задачы будучай пяцігодкі».

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь мае каласальны і нават унікальны навуковы патэнцыял у многіх сферах. У нас ёсць усё, каб не прайграць новую інтэлектуальную гонку.
«Таму трэба ўзмацняць нашы традыцыйныя канструктарскія, інжынерныя і іншыя школы, напрацоўваць новыя кампетэнцыі, — паставіў задачу кіраўнік дзяржавы. — Гэта не значыць бегчы на злом галавы за навамоднымі трэндамі, на якіх цяпер прынята хайпаваць, — штучны інтэлект, квантавы камп’ютар і таму падобнае. Так, мы будзем гэтым займацца, але толькі на карысць людзей». Па словах Прэзідэнта, нам не патрэбныя тэхналогіі дзеля тэхналогій. Яны павінны прыносіць рэальную карысць і даваць канкрэтны вынік.

«Галоўнае зразумець, што з гэтага ўсяго масіву навінак сапраўды дае новую якасць, эканоміць рэсурсы, прыкметна палягчае і паляпшае жыццё людзей», — удакладніў беларускі лідар.
У краіне будзе захавана сацыяльна арыентаваная мадэль эканомікі
Прэзідэнт назваў найважнейшым агульнанацыянальным праектам — далейшае развіццё рэгіёнаў. Моцная краіна — гэта моцныя рэгіёны, нагадаў ён. «Мы спыняем сцягваць працоўныя рэсурсы ў Мінск і буйныя гарады. У нас кампактная краіна. І можам сабе дазволіць эфектыўнае для дзяржавы і зручнае для людзей размеркаванне працоўных месцаў па ўсёй тэрыторыі — ад Хоцімска да Маларыты і ад Камарына да Браслава, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Для гэтага трэба выраўноўваць магчымасці. Дзе б беларусы ні жылі — у вялікіх вёсках, аграгарадках, раённых цэнтрах — ўсюды ўмовы павінны быць, як у сталіцы. Якасныя дарогі і даступны транспарт — прыярытэт нумар адзін».
Другім прыярытэтам Прэзідэнт назваў перагляд жыллёвай палітыкі. «Натуральнае і зразумелае жаданне кожнага чалавека — мець свой кут. Таму задача дзяржавы — маштабная праграма даступнага арэнднага жылля, прывязанага да новых працоўных месцаў. Прынцып просты: прыйшоў на завод ці сельскагаспадарчае прадпрыемства — хутка атрымаеш сваё жыллё», — паабяцаў ён.
Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што ў краіне, нягледзячы на ўсе выклікі, будзе захавана сацыяльна арыентаваная мадэль эканомікі, заснаваная на ўзаемнай адказнасці дзяржавы і грамадства. Прэзідэнт агучыў яшчэ адзін вельмі важны напрамак: «Працягнем работу па павышэнні эфектыўнасці дзяржкіравання, бязлітасную барацьбу з бюракратызмам і карупцыяй. Будзем рабіць гэта, як заўсёды, галосна і адкрыта. Гэту праблему ў пяцігодцы мы вырашым. Я гэта абяцаю». І тут, па словах кіраўніка дзяржавы, вялікая роля СМІ. «Яны не маюць права адставаць ад актуальнага парадку дня, рэальнага жыцця і запатрабаванняў грамадства. Не збаўляйце набраны тэмп, удасканальвайцеся ідэйна і тэхналагічна. Зрабіце ўсё, каб пра Беларусь ведалі праўду. У гэтым нашая сіла», — параіў ён.
Яшчэ адна важная задача на пяцігодку — зрабіць турызм нацыянальным праектам, адкрыць свету нашы гісторыю, культуру і мову. Гэта індустрыя па значнасці і эканамічным патэнцыяле не саступае, напрыклад, машынабудаванню.
«Усе названыя задачы і напрамкі мы канкрэтызуем і зацвердзім, як заўсёды, разам — на Усебеларускім народным сходзе», — падсумаваў беларускі лідар.
«Наша перамога — гэта новы гістарычны шанц»
Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што новы перыяд прэзідэнцкіх паўнамоцтваў — гэта заўсёды новыя гістарычныя ўмовы, чаканні і задачы. «Нашы прыярытэты нязменныя. Гэта мір, бяспека і дабрабыт роднай Беларусі, годнасць нацыі і дастатак кожнага», — сказаў ён
«Ведаю, што побач са мной аднадумцы. Людзі, перакананыя ў правільнасці таго, што мы робім. Тыя, хто шчыра любіць Беларусь. Сапраўдныя патрыёты. Ні ў аднаго лідара дзяржавы няма такіх працавітых і надзейных людзей, як вы, беларусы! Таму я — шчаслівы Прэзідэнт, а Беларусь — краіна, у якой хочацца жыць, — прызнаўся Аляксандр Лукашэнка. — Мы глядзім за гарызонт. Робім усё, каб нашы дзеці і ўнукі, а потым іх дзеці і ўнукі жылі ў сваёй мірнай і квітнеючай дзяржаве». Разам з тым, звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка, у найбліжэйшыя пяць гадоў нам трэба набраць такую моц, каб хапіла зараду на доўгую дыстанцыю. Па словах беларускага лідара, час выбраў нас менавіта для гэтага.
«Наша перамога — гэта новы гістарычны шанц, магчымасць зрабіць яшчэ больш на карысць роднай Беларусі. Таму галоўнае — нікога і нічога не бойцеся! Вы — гаспадары ў сваёй краіне, самі прымаеце ўсе рашэнні. Вы заслужылі гэта права, і не толькі наша пакаленне, але і папярэдняе вельмі дарагой цаной», — заявіў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка скончыў сваё выступленне не па-пратакольнаму шчыра: «Ваш Прэзідэнт вас ніколі не кідаў і не кіне, не здрадзіць і не ўцячэ. Вы — усё маё жыццё, і я прыкладу максімум намаганняў, каб апраўдаць аказаны мне вялікі давер. Жадаю нам міру, дабра, здароўя, шчасця і невычэрпнай энергіі для рэалізацыі тых грандыёзных задач, якія паставілі перад намі людзі. Выбар зроблены, надыходзіць час новых перамог!»
Пасля цырымоніі інаўгурацыі ў Палацы Незалежнасці адбылася яшчэ адна найважнейшая ўрачыстасць у гісторыі суверэннай Беларусі. У прысутнасці кіраўніка дзяржавы, вышэйшых службовых асоб, членаў прэзідыума Усебеларускага народнага сходу, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі, іншых удзельнікаў цырымоніі ўступлення Аляксандра Лукашэнкі на пасаду, мінчан і гасцей сталіцы ваеннаслужачыя прамовілі клятву на вернасць беларускаму народу і Прэзідэнту — Галоўнакамандуючаму Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь. Цырымонія адбылася на плошчы Дзяржаўнага сцяга.
«Адзіныя і згуртаваныя як ніколі»
Прамова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на цырымоніі прынясення клятвы ваеннаслужачымі
Таварышы салдаты і сяржанты, курсанты і прапаршчыкі, афіцэры і генералы!
Паважаныя суайчыннікі і госці беларускай зямлі!
Уступаючы на пасаду кіраўніка дзяржавы, я бяру на сябе найвялікшую адказнасць верай і праўдай служыць беларускаму народу. Гераічнаму народу.
Гэта вялікі гонар і святы абавязак. Запэўніваю вас, што галоўнымі прыярытэтамі ў маёй дзейнасці заўжды былі і застаюцца, а таксама застануцца нацыянальныя інтарэсы, бяспека краіны і людзей.
Усе гэтыя гады мы разам будавалі і ўмацоўвалі нашу дзяржаву. Крок за крокам літаральна з нуля выбудоўвалі сістэму забеспячэння нацыянальнай бяспекі. Разам стваралі сучасную ваенную арганізацыю дзяржавы як надзейны шчыт для мірнай працы беларускага народа і непераадольны бар’ер для любога агрэсара.
Беларусы — людзі мірныя, а Беларусь — краіна міралюбівая. Мы — за справядлівы свет і вырашэнне любых праблем шляхам дыялогу.
Але ў гады суверэнітэту і незалежнасці нас шмат разоў правяралі на трываласць, і кожны з вас неаднаразова даказаў свой патрыятызм, вернасць прысязе і Айчыне. Сёння мы адзіныя і згуртаваныя як ніколі, таму, безумоўна, справімся з усімі выклікамі эпохі, як гэта зрабілі 80 гадоў назад нашы героі-ветэраны, якія прынеслі народу Вялікую Перамогу. Так, як зрабілі мы і тыя, хто сёння звольніўся ў запас, тут, rfля сцен Палаца Незалежнасці ў 2020 год. Праз зусім невялікі час мы сёння ўсведамляем і разумеем, што было б з намі, калі б мы з вамі тут не выстаялі.
Наш абавязак — абавязак людзей у пагонах — умацоўваць абарону краіны і абараняць родную зямлю ад усякіх замахаў. Час выбраў нас, і мы ў адказе за гэты час. І перад сучаснікамі, і, самае галоўнае, перад нашчадкамі. Няхай жыве працавіты, мірны беларускі народ і яго слаўныя абаронцы Айчыны!
Ура!
Пасля завяршэння выступлення Прэзідэнта ваеннаслужачыя вымавілі трохразовае «Ура!»
Прадстаўнікі родных родаў войскаў пакляліся перад беларускім народам і нацыянальным лідарам, што заўсёды гатовы надзейна абараніць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі.
«Мы, вайскоўцы і супрацоўнікі сілавых ведамстваў Рэспублікі Беларусь, запэўніваем увесь беларускі народ і вас, таварыш Галоўнакамандуючы, у тым, што заўсёды гатовы надзейна абараніць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць нашай Радзімы. Сёння, у дзень уступлення на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, мы ўрачыста клянёмся з годнасцю і гонарам несці высокае званне абаронцы Айчыны, аддана служыць беларускаму народу і Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, абараняць нашу Радзіму мужна, умела, не шкадуючы сваіх сіл і самога жыцця. Клянёмся!» — прамовіў тэкст клятвы Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч.
У адказ ад ваеннаслужачых прагучала трохразовае «Клянёмся!». Затым аркестр выканаў Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь, якому акампанавалі залпы артылерыйскага салюту.
Ваеннаслужачыя роты ганаровай варты прайшлі перад Галоўнакамандуючым урачыстым маршам. У завяршэнне цырымоніі прынясення клятвы на вернасць беларускаму народу і Прэзідэнту адбылася прэм’ера ваенна-патрыятычнай песні «Марш Галоўнакамандуючага» (музыка Яўгена Алейніка, словы Юліі Быкавай).
Валерыя Сцяцко
Вераніка Канюта
Звязда, 25 сакавіка 2025
Звязда, 25 сакавіка 2025