https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Больш за 140 выпадкаў адру зарэгістравана за год у Беларусі


Больш за 140 выпадкаў адру зарэгістравана ў 2023 годзе ў Беларусі, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Уздым захворвання на адзёр стаў адзначацца з лістапада (ужо зарэгістравана больш за 90 выпадкаў). Зараз эпідэміялагічная сітуацыя развіваецца на тэрыторыі чатырох рэгіёнаў — Брэсцкай, Гомельскай, Мінскай абласцей і Мінска.

Ва ўзроставай структуры хворых дзеці ва ўзросце да 18 гадоў складаюць 48%. Вялікая ўдзельная вага дзяцей да аднаго года. У структуры дарослых пацыентаў 37% прыпадае на 20-49-гадовых.

Большасць — 74% — хворых не прышчэплены альбо не маюць звестак пра вакцынацыю ў анамнезе. Што тычыцца хворых дзяцей, практычна 90% не былі прышчэплены. Яны альбо не дасягнулі ўзросту вакцынацыі, альбо не былі прышчэплены з-за адмовы бацькоў.

Як адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя, на цяперашні момант можна казаць аб наяўнасці практычна аднамомантнага распаўсюджвання віруса сярод непрышчэпленых асоб. спецыялістамі рэгіструюцца адзінкавыя заносы інфекцыі ў паліклінікі, дзённыя стацыянары і ўстановы адукацыі.

Метадаў спецыфічнага лячэння адру не існуе, але захворванне можна прадухіліць пры дапамозе вакцынацыі як самага бяспечнага і эфектыўнага спосабу абароны. У Міністэрстве аховы здароўя падкрэслілі, што вакцыны супраць адру высокаэфектыўныя. Пасля ўвядзення адной дозы вакцыны, якая змяшчае адзёравы кампанент, у больш чым 95% прышчэпленых фармуецца даўгачасная імунная абарона арганізма, пасля ўвядзення другой дозы эфектыўнасць дасягае практычна 100%. Такім чынам, для забеспячэння працяглай абароны патрабуецца дзве дозы вакцыны.

У Беларусі вакцынацыя супраць адру, эпідэмічнага паратыту і краснухі праводзіцца па нацыянальным календары прафілактычных прышчэпак і складаецца з двух прафілактычных прышчэпак ва ўзросце 12 месяцаў і 6 гадоў.

Усім грамадзянам ад 18 гадоў і старэй спецыялісты рэкамендуюць удакладніць свой прышчэпачны статус супраць адру ў тэрытарыяльнай паліклініцы, амбулаторыі або ФАПе. Зрабіць прафілактычныя прышчэпкі супраць адру неабходна, калі няма дакументальных звестак пра вакцынацыю супраць адру, аб перанесеным адзёры, аб выніках сералагічныя даследаванні крыві, які пацвярджае наяўнасць ахоўных узроўняў IgG-антыцелаў да віруса адру, або калі маюцца дакументальныя звесткі толькі аб адной прафілактычнай прышчэпцы супраць адзёру.

Звязда, 6 снежня 2023
 
Дата публикации:06.12.2023
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:121
 
Ключевые слова:
Вакцинация Корь Здравоохранение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме