https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Каардынацыйны савет не легітымны і не мае ніякіх паўнамоцтваў


Каардынацыйны савет не легітымны і не мае ніякіх паўнамоцтваў, заявіла член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Ірына Даўгала.
"Каардынацыйны савет не легітымны. Гэта раўназначна таму, што мы з вамі сабраліся б і стварылі нейкі орган. Ён не мае ніякіх паўнамоцтваў. Сёння заканадаўчая ўлада Беларусі прадстаўлена асобнай галіной улады ў адпаведнасці з Канстытуцыяй", - сказала Ірына Даўгала.

Парламентарый таксама пракаментавала заклік каардынацыйнага савета пачаць працэдуру адклікання дэпутатаў усіх узроўняў. "Члены так званага каардынацыйнага савета, напэўна, нават уяўлення не маюць аб рабоце дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. А гэта ў першую чаргу - работа з выбаршчыкамі. Гэта нашы людзі, у якіх ёсць свае праблемы, і яны з імі прыходзяць да дэпутатаў. І дэпутаты не адштурхоўваюць іх, а стараюцца дапамагчы. І ўсе гэтыя пытанні вырашаюцца з мясцовымі органамі ўлады. Таму што менавіта ў руках улады - рычагі, паўнамоцтвы і рэсурсы для вырашэння праблем", - адзначыла яна.

Ірына Даўгала прадстаўляе Гомельскую-Савецкую акругу нумар 34. Дэпутат падкрэсліла, што частка пытанняў, якія паступілі ад выбаршчыкаў па акрузе пры яе вылучэнні, ужо вырашана.

"У нас ёсць і заасфальтаваныя вуліцы, і прыведзеныя ў парадак дваровыя тэрыторыі. Нават, здавалася б, асабістае пытанне аб уладкаванні дзіцяці ва ўстанову адукацыі пасля атрымання базавай адукацыі мы вырашылі з упраўленнем адукацыі. Гэта, здаецца, такі маленькі штрых. А колькі такіх гісторый", - расказала яна.

Парламентарый падкрэсліла: людзі прыходзяць да дэпутатаў і са сваімі прапановамі. "Сёння проста каласальная праца - гэта работа па даручэнні Прэзідэнта над Адміністрацыйным кодэксам. І менавіта дзякуючы выбаршчыкам уносіліся вельмі цікавыя прапановы і выключаліся тыя артыкулы, якія не маюць правапрымяняльнай практыкі. Заўсёды трэба слухаць і чуць людзей. А кідаць лозунгі, што дэпутаты не легітымныя, вялікага розуму не трэба", - заявіла Ірына Даўгала.

26 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.08.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:192
 
Ключевые слова:
Координационный совет Депутаты Цветные революции Беспорядки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме