"Падрабязней я, напэўна, не магу расказаць з прычыны таго, што мне толькі што далажылі. Яна і двое яе сяброў (не то вадзіцеляў, не то блізкіх, не то далёкіх) сёння беглі ва Украіну. У іх усё было аформлена загадзя. Яны прад`явілі пашпарт на нашым участку - пагранічнікі і мытнікі прапусцілі іх", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт звярнуў увагу, што ад беларускага пункта пропуску да ўкраінскага прыкладна 8 км. На сваёй частцы тэрыторыі Беларусь узмацніла ахову дзяржграніцы. "Зразумела, іх спынілі. Яны на сваім аўтамабілі па газах, яе - ці то выкінулі з машыны на хаду... Нашы пагранічнікі, зразумела, яе затрымалі, як належыць, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - А гэтыя (спадарожнікі Марыі Калеснікавай.) - праз граніцу, праз пост украінскі. Украінцы, наколькі я цяпер інфармаваны, іх затрымалі. Мы з імі вядзём перагаворы, каб яны нам іх вярнулі".
Аляксандр Лукашэнка дадаў, што падстаў не выпускаць Марыю Калеснікаву і грамадзян, якія суправаджалі яе, з краіны ў асноўным пункце пропуску не было: усе неабходныя дакументы ў кампаніі былі ў парадку. Аднак яны зрабілі спробу прарвацца праз дадатковы пост, а значыць, парушылі парадак перасячэння дзяржаўнай граніцы.
"Я гавару: а чаму ва Украіну, не ў Літву, не ў Польшчу, як яны звычайна едуць? Кажуць, там нехта са сваякоў. Не сцвярджаю, - дадаў Аляксандр Лукашэнка. - Таму я не ўсё яшчэ ведаю. Будзем разбірацца, што адбылося".
8 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА
8 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА