https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі 1 верасня за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах затрыманы 128 грамадзян


Аб гэтым паведамілі ў МУС.
"1 верасня ў краіне прайшлі грамадска-палітычныя масавыя мерапрыемствы. МУС прыняло неабходныя меры па падтрыманні парадку і забеспячэнні бяспекі іх правядзення. Колькасць удзельнікаў пратэсных акцый склала па краіне амаль 2,3 тыс. чалавек. За ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах затрыманы 128 грамадзян", - расказалі ў МУС.

У сталіцы на працягу дня ажыццяўляліся несанкцыянаваныя шэсці ўздоўж праспекта Незалежнасці і па вуліцах горада. Вечарам на плошчы Незалежнасці зноў сабраліся амаль 200 чалавек. Пасля неаднаразовых папярэджанняў міліцыі пратэстуючыя разышліся.

За парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах у Мінску ў адносінах да 95 чалавек, у тым ліку больш як 30 студэнтаў, складзены пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні. Затрыманы (да разгляду ў судзе іх спраў) 39 чалавек.

Акрамя таго, у органах унутраных спраў зарэгістраваны шматлікія заявы ад дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і супрацоўнікаў праваахоўных органаў аб пагрозах у сувязі з ажыццяўленнем імі службовай дзейнасці.

2 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.09.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:143
 
Ключевые слова:
Беспорядки Правопорядок Цветные революции Гибридная война Уличные акции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме