https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі — 71 687 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 70 452 чалавекі


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 30 жніўня ў Беларусі зарэгістраваны 71 687 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Усяго праведзена 1 527 049 тэстаў на каранавірус.

70 452 чалавекі больш не хварэюць.

Памёр 676 пацыент з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце —  больш за 25 млн чалавек, пры гэтым больш за 853 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 6,1 млн заражаных, Бразілія — больш за 3,8 млн, Індыя — больш за 3,5 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Звязда, 30 жніўня 2020
 
Дата публикации:30.08.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:168
 
Ключевые слова:
Коронавирус Эпидемия Лечение в Беларуси Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме