https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выбары прайшлі строга ў адпаведнасці з заканадаўствам - наглядальнікі


Грамадскія аб`яднанні і палітычныя партыі Беларусі, якія вылучылі сваіх наглядальнікаў на выбары, заявілі, што яны прайшлі строга ў адпаведнасці з заканадаўствам.
"9 жніўня завяршылася выбарчая кампанія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Прадстаўнікі нашых грамадскіх аб`яднанняў і палітычных партый на працягу ўсіх дзён галасавання вялі назіранне на кожным без выключэння выбарчым участку. Звыш 30 тыс. нашых актывістаў, а гэта абсалютная большасць ад усіх акрэдытаваных на выбарах наглядальнікаў, заяўляюць: выбары прайшлі строга ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Нашы наглядальнікі сачылі за ўсімі працэсамі - ад адкрыцця ўчасткаў, апячатвання урнаў для падліку галасоў", - адзначана ў заяве партый і грамадскіх аб`яднанняў.

Падкрэсліваецца, што істотных парушэнняў, якія маглі б паўплываць на вынікі выбараў, не зафіксавана. А кожны грамадзянін меў магчымасць свабодна і бесперашкодна аддаць голас за свайго кандыдата.

"Разам з тым пэўныя палітычныя сілы, якія таксама вылучалі сваіх наглядальнікаў, мэтанакіравана і наўмысна скажалі інфармацыю аб ходзе галасавання, ды і ўсёй выбарчай кампаніі ў цэлым. Наўмысна ішлі на правакацыі, пагражалі грамадзянам і членам выбарчых камісій. Знявагі, пагрозы і хамства былі для іх нормай. І нашы прадстаўнікі штодзённа фіксавалі дзясяткі парушэнняў норм заканадаўства з іх боку. Відавочна, што ўсе гэтыя дзеянні - звёны аднаго ланцуга, накіраванага на дэстабілізацыю абстаноўкі ў краіне і дыскрэдытацыю выбараў. Зрабіць гэтага ім не ўдалося", - адзначана ў тэксце заявы.

"Мы заяўляем: праведзеная палітычная кампанія прайшла дакладна ў адпаведнасці з Выбарчым кодэксам. Вынікі галасавання пацвярджаюць выбар грамадзян нашай краіны і не падлягаюць сумненню", - канстатуецца ў заяве.

10 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.08.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:141
 
Ключевые слова:
Наблюдатели Голосование Выборы в Беларуси Беспорядки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме