https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка пра затрыманых баевікоў ПВК: мы бачыл, з кім яны звязаны, адкуль атрымлівалі каманды


Прэзідэнт Беларусі ў інтэрв`ю ўкраінскаму журналісту Дзмітрыю Гардону расказаў некаторыя падрабязнасці аб затрыманні ў Беларусі баевікоў замежнай прыватнай ваеннай кампаніі.
"Паглядзіце, вось востры перыяд у нас. Вы заўважылі, што напярэдадні ўсяго (размова пра праводзімыя прэзідэнцкія выбары.). Мы ж атрымлівалі інфармацыю. У Мазыры затрымалі аднаго, там затрымалі (пад Мінскам.). Мы бачылі, з кім яны звязаны, кантралявалі іх цалкам, ведаем, з кім яны сазвоньваліся, адкуль атрымлівалі каманды з Расіі, хто даваў гэтыя каманды. Мы ўжо бачылі, што тут нядобрым пахне. Мы разумелі ў кантэксце міжнародных адносін, што нам спакойна жыць не дадуць", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Адно з пытанняў, зададзеных Прэзідэнту, датычылася магчымасці сцэнарыя, што пасля выбараў, у тым ліку пры ўмяшанні трэцяй сілы, пачнуцца народныя хваляванні, кровапраліцце і хаос. "Што ў нас на вуліцы страляць пачнуць, я не ўяўляю гэтага", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, у Беларусі стараюцца не дапусціць дэстабілізацыі сітуацыі, аб чым сведчыць у прыватнасці затрыманне групы з трох дзясяткаў баевікоў. А нядаўна паступіла інфармацыя, што на тэрыторыю краіны магла пранікнуць яшчэ адна група. "Нас спецслужбы Украіны папярэдзілі, што праз паўднёвую граніцу пранікла яшчэ адна група. Мы цяпер іх шукаем па ўсёй Беларусі. Я, праўда, не вельмі веру, што сапраўды там 30 чалавек перасеклі граніцу. Мы ўжо іх знайшлі б. Калі, вядома, яны не пайшлі ў Расію або назад ва Украіну не вярнуліся. На нашай тэрыторыі мы іх ужо даўно знайшлі б", - упэўнены беларускі лідар.

"Мы даўно напружаны і ў гэтых адносінах дзейнічаем. Таму я не веру, што ў Беларусі нехта будзе страляць у пратэстуючых, і ў іншы бок", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт выказаў меркаванне, што Расія баіцца страціць Беларусь. "Гэта зразумела. Не дай бог. Украіны няма. Яшчэ і Беларусі няма. І я Пуціну пра гэта гаварыў. Я таксама перажываў бы на месцы расійскага кіраўніцтва. Не дай бог яшчэ і Беларусь, акно гэта ў тысячу кіламетраў, праз якое яны перамяшчаюцца, замкнецца", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Гаворачы аб прыездзе ў Беларусь баевікоў ПВК, Аляксандр Лукашэнка назваў такія дзеянні недапушчальнымі: "Гэта не проста крыўдна. Гэта недапушчальна і агідна. Асабліва калі гэта адбываецца з боку тваіх родных сяброў".

7 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.08.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:98
 
Ключевые слова:
ЧВК Вагнера Боевики Выборы в Беларуси Дмитрий Гордон Интервью Беспорядки Цветные революции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме