https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Адяксандр Лукашэнка на мітынгу: вы прыехалі сюды, каб упершыню за чвэрць стагоддзя мы змаглі абараніць сваю краіну


Прэзідэнт Беларусі прыехаў на мітынг у цэнтры Мінска.
"Дарагія сябры, я паклікаў вас сюды не для таго, каб вы мяне абаранілі, хоць не без гэтага. Вы прыехалі сюды, каб упершыню за чвэрць стагоддзя мы змаглі абараніць сваю краіну, незалежнасць, свае сем`і, сваіх сясцёр, сваіх жонак і дзяцей", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не хацеў клікаць людзей на плошчу, паколькі ў іх шмат спраў дома: працаўнікі вёскі ўбіраюць хлеб, бацькі і настаўнікі рыхтуюцца да новага навучальнага года.

"Але самае галоўнае: я памятаю тыя 1990-я - тут стаялі людзі, рабочыя з каструлямі і чайнікамі і прасілі есці, прасілі накарміць дзяцей. І я гэта ўсё бачыў. І тады я пакляўся дапамагчы вам і не дапусціць у лёсе беларусаў плошчаў. Я не прыхільнік вуліц і плошчаў, мітынгаў. Але, на жаль, гэта не мая віна, што мне давялося паклікаць вас на дапамогу", - адзначыў Прэзідэнт.

16 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.08.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:168
 
Ключевые слова:
Мінск Митинг Независимость Суверенитет Александр Лукашенко
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме