https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў тэрміновую нараду з членамі Савета бяспекі


Кіраўніку дзяржавы далажылі аб сітуацыі ў сувязі з затрыманнем у Беларусі больш за тры дзясяткі прадстаўнікоў замежнай прыватнай ваеннай кампаніі.
«Я запрасіў вас для таго, каб разабрацца з гэтым, можна сказаць, надзвычайным здарэннем, якое здарылася сёння ноччу. Інакш яго не назавеш», — адзначыў беларускі лідар.

Ён папрасіў старшыню КДБ Валерыя Вакульчыка больш дэталёва далажыць аб сітуацыі. «Я гляджу на рэакцыю расіян. Яны ўжо, апраўдваючыся, кажуць, што ледзь не мы іх самі сюды завезлі. Ясна, трэба ж неяк апраўдаць свае брудныя намеры. Таму вельмі прасіў бы, каб у гэтай сітуацыі і з гэтым фактам было усё вельмі адкрыта і сумленна. Калі гэта расійскія грамадзяне (а я так разумею, іх дапыталі), значыць, трэба звярнуцца неадкладна ў адпаведныя структуры Расійскай Федэрацыі, каб яны патлумачылі, што адбываецца», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Асобнае даручэнне Прэзідэнт таксама даў прэс-сакратару Наталлі Эйсмант: «Нам трэба звярнуцца да расійскіх сродкаў масавай інфармацыі, у тым ліку Telegram-каналаў, каб яны, як Пуцін кажа, «пургу не гнали». Калі вінаватыя, трэба з гэтай сітуацыі выходзіць годна. Калі не вінаватыя — добра, у нас няма ніякіх мэтаў зганьбаваць блізкую нам краіну».

«Таму я хацеў бы, каб коратка далажылі мне аб сітуацыі і пра тое, што на сённяшні дзень мы маем», — дадаў беларускі лідар.

Андрэй Раўкоў распавёў аб далейшых мерах пасля затрымання пад Мінскам групы баевікоў замежнай прыватнай ваеннай кампаніі

Адпаведныя заявы дзяржаўны сакратар Савета бяспекі зрабіў па завяршэнні нарады ў Прэзідэнта Беларусі з членамі Савета бяспекі.

Андрэй Раўкоў растлумачыў, што на нарадзе абмяркоўваўся шэраг пытанняў у сферы нацыянальнай бяспекі. «Гэта звязана ў першую чаргу з сённяшняй зменай становішча, калі ў ранішнія гадзіны на тэрыторыі рэспублікі ў адным з санаторыяў паблізу Мінска былі затрыманыя 32 чалавекі — асобы расійскага грамадзянства, якія належаць да прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера. Цяпер з імі праводзіцца работа, затрыманых апытваюць. Плюс адзін чалавек затрыманы ў Гомельскай вобласці», - адзначыў дзяржсакратар Савета бяспекі.

Ён ахарактарызаваў сітуацыю, як «вельмі непрыемны факт», які не пацверджаны Расійскай Федэрацыяй. «Таму што калі б ажыццяўлялася перакідка кудысьці прыватнай ваеннай кампаніі, тым больш праз тэрыторыю Беларусі, напэўна, па лініі нейкіх адмысловых службаў былі б пэўныя тлумачэнні. Таму што гэта вельмі сур’ёзнае пытанне. Але атрымалася так, што ні па лініі ФСБ , ні па лініі ГРУ, ні па якой іншай структуры такой інфармацыі не атрымлівалі», - сказаў Андрэй Раўкоў.

Кіраўнік дзяржавы на нарадзе паставіў шэраг задач для элементаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі. Задачы ў тым ліку датычацца работы Міністэрства замежных спраў па адпраўцы запытаў і запрашэнні паслоў і Расійскай Федэрацыі, і Украіны для тых ці іншых тлумачэнняў і абмеркавання адпаведных пытанняў.

«Ужо цяпер, па наяўнай інфармацыі па выніках апытанняў гэтых людзей, каля 14 чалавек — гэта тыя, якія праходзілі па праграме ўліку людзей, былі зафіксаваныя ў Данбасе. Таму запрашаецца і пасол Украіны па гэтым пытанні», — канстатаваў дзяржсакратар Савета бяспекі.

Акрамя таго, Дзяржаўны памежны камітэт ўзмоцніць аператыўнае прыкрыццё дзяржаўных межаў. «І ў тым ліку мяжа з Расійскай Федэрацыяй у рамках вывучэння становішча, адсочвання асоб, якія перасякаюць дзяржаўную мяжу, у тым ліку на зялёнай мяжы, — адзначыў Андрэй Раўкоў. — Гэтыя сілы будуць істотна ўзмоцнены».

Прэзідэнт таксама звярнуў увагу на бяспеку правядзення масавых мерапрыемстваў, у тым ліку звязаных з выбарчай кампаніяй. «Па ўзмацненні кантролю за допускам у месцы правядзення мерапрыемстваў, забеспячэнні бяспекі, праверкі людзей. Таму што па арганізацыйнай структуры ў затрыманых людзей выразна прасочваюцца пэўныя напрамкі — снайперы, падрыўнікі, айцішнікі. З улікам гэтага будзе прыняты шэраг мер арганізацыйнага характару па пытаннях забеспячэння бяспекі» , - заявіў Андрэй Раўкоў.

«Уся далейшая інфармацыя, якая будзе з’яўляцца, будзе своечасова даведзена, грамадскасць будзе інфармавацца», — рэзюмаваў ён.

Звязда, 30 ліпеня 2020
 
Дата публикации:30.07.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:105
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси ЧВК Вагнера Дестабилизация Национальная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме