Дэпутат упэўнены, што "Беларусь сёння павінна ўпэўнена ісці па сваім шляху развіцця, захоўваючы спакойнае і ўзважанае стаўленне да рэформ".
Парламентарый заклікаў помніць вопыт першых постсавецкіх гадоў, калі шырока навязваўся пункт гледжання, што рэзкая лібералізацыя эканомікі - адзіны правільны варыянт. "Як вучыць гістарычны вопыт, рэзкія змены сацыяльнай палітыкі, рэвалюцыі ніколі не давалі свайго эфекту. Гэтак жа і сёння непрымальныя радыкалізацыя і ўскладненне абстаноўкі, акцэнт на эмоцыі, а не на разважлівасць, чым грэшаць сацыяльныя сеткі, інтэрнэт. Думаю, што не варта маніпуляваць грамадскай свядомасцю і навязваць грамадству чужародныя "рэцэпты" развіцця", - адзначыў Аляксандр Злотнікаў.

Ён падкрэсліў, што Беларусі ёсць чым ганарыцца.
"І перш за ўсё тым, што ў свой час у складаных геапалітычных умовах нам удалося адстаяць свае незалежнасць і суверэнітэт. У краіне захоўваецца сацыяльная накіраванасць палітыкі, мір і стабільнасць, згода ў грамадстве, нягледзячы на знешнія спробы расхістаць сітуацыю", - сказаў парламентарый.
Андрэй Злотнікаў звярнуў увагу і на дасягненні ў многіх гуманітарных сферах, якія прызнаны на міжнародным узроўні. Напрыклад, беларускія ВНУ, у тым ліку рэгіянальныя, займаюць высокія пазіцыі ў рэйтынгу ўніверсітэтаў Webometrics.
31 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА