«Усяго па краіне за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах было затрымана каля 3 тысяч чалавек. З іх каля тысячы ў Мінску і больш за дзве — у іншых рэгіёнах рэспублікі. У выніку сутыкненняў пацярпела больш за 50 грамадзян, а таксама 39 супрацоўнікаў міліцыі, некаторыя з іх у цяперашні час шпіталізаваны.
У Мінску ў 22:00 у раёне стэлы «Мінск — горад Герой» пратэстоўцы запальвалі фаер, раскідвалі на праезную частку шыпы, цвікі, будавалі барыкады з мабільных турнікетаў, разбіралі тратуарную плітку і закідвалі ёю і іншымі прадметамі праваахоўнікаў.
Актыўнае супрацьстаянне органам правапарадку аказана ў Пінску, дзе група агрэсіўна настроеных грамадзян з выкарыстаннем завостраных калоў, прутоў, камянёў і арматуры паспрабавала арганізаваць напад на супрацоўнікаў міліцыі. Частка грамадзян, дастаўленых у лячэбныя ўстановы краіны, знаходзіліся ў стане алкагольнага ап`янення.
Неабходна адзначыць, што ў дачыненні да парушальнікаў баявая зброя не ўжывалася. Загінулых няма» — сказана ў паведамленні.
Звязда, 10 жніўня 2020