https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Узровень даверу да дзеючага Прэзідэнта складае 78,1 працэнта - новае сацапытанне Ecoom


Аб гэтым сведчаць дадзеныя праведзенага аналітычным цэнтрам Ecoom па заказе ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал" сацыялагічнага апытання аб электаральных настроях і перавагах грамадзян.
Даследаванне праводзілася з 23 па 27 ліпеня метадам тэлефоннага апытання. Рэспубліканская выбарка складае 1879 рэспандэнтаў, статыстычная хібнасць не перасягае 2,5-4 працэнты.

Згодна з атрыманымі ў час апытання данымі, удзел у галасаванні плануюць прыняць увогуле 89,5 працэнта насельніцтва (паводле даных папярэдняга замеру 10-13 ліпеня было 87,3 працэнта). Пры гэтым да магчымасці датэрміновага галасавання ў цэлым станоўча ставяцца больш за палову насельніцтва - 61,4 працэнта.

На перыяд правядзення апытання электаральныя перавагі грамадзян у адносінах да кандыдатаў у прэзідэнты размеркаваліся наступным чынам: Аляксандра Лукашэнку гатовы падтрымаць 72,3 працэнта беларусаў, рэйтынгі астатніх не перасягаюць сумарна 10 працэнтаў. Не змаглі адказаць 10,9 працэнта, не захацелі адказваць - 3,1 працэнта, супраць усіх - 3,7 працэнта.

Пры гэтым узровень даверу да дзеючага Прэзідэнта, які ўключае не толькі электаральны рэйтынг, але і ацэнку сацыяльна-эканамічнай палітыкі кіраўніка дзяржавы, эфектыўнасці прымаемых ім рашэнняў, складае 78,1 працэнта.

У параўнанні з папярэднім замерам, які праводзіўся аналітычным цэнтрам Ecoom 10-13 ліпеня, зафіксаваны некаторыя змяненні ў электаральных перавагах грамадзян, якія звязаны з тым, што Віктар Бабарыка і Валерый Цапкала выбылі з прэзідэнцкай гонкі, а частка іх электарату перайшла ў лагер Святланы Ціханоўскай. Ускосным стымулам выступіла стварэнне так званага аб`яднанага штаба згаданых прэтэндэнтаў. У той жа час колькасць тых, хто не вызначыўся, засталася фактычна нязменнай (увогуле 12,6 працэнта), што дае магчымасць меркаваць аб наяўнасці пэўнай інтрыгі наконт далейшай дынамікі рэйтынгу кандыдатаў.

З крыніц інфармацыі аб ходзе выбарчай кампаніі найбольшы давер у насельніцтва пры шматварыянтнасці адказаў выклікаюць тэлебачанне (65,4 працэнта), інтэрнэт-СМІ (43,2 працэнта), а таксама непасрэднае сацыяльнае акружэнне (сябры, знаёмыя, сваякі - у цэлым па краіне 25,7 працэнта). Пры гэтым моладзь (асобы ад 18 да 29 гадоў) у большай ступені давяраюць інфармацыі з інтэрнэт-СМІ (62,2 працэнта), тэлебачання (25,8 працэнта), а таксама ад сацыяльнага акружэння.

Агульны сацыяльны фон электаральнай кампаніі характарызуецца пераважаннем у грамадстве аптымістычных настрояў (62,8 працэнта). У той жа час занепакоенасць і няўпэўненасць у будучым выказваюць 17,2 працэнта. Абыякавасць і раўнадушнасць адчуваюць 5,5 працэнта.

29 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.07.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:151
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси Электорат Статистика Оппозиция Соцопрос
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме