Вакансію намесніка старшыні праўлення заняла начальнік галоўнага ўпраўлення рэгулявання банкаўскіх аперацый, член праўлення Ілона Лядніцкая.
На другі тэрмін паўнамоцтваў члена праўлення назначана начальнік галоўнага ўпраўлення банкаўскага нагляду Алена Машніна. Членамі праўлення Нацыянальнага банка таксама сталі начальнік галоўнага ўпраўлення аперацый на фінансавых рынках Дзяніс Гарагляд і начальнік галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу Дзмітрый Мурын.
"Я мяркую, што кандыдатуры членаў праўлення Нацыянальнага банка прапрацаваны?"- спытаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт адзначыў, што сённяшнія назначэнні сталі нагодай для кароткай і, як ён разлічвае, змястоўнай размовы з кіраўніцтвам Нацыянальнага банка аб сітуацыі ў банкаўскай сферы і ў цэлым у эканоміцы.
Старшыня праўлення Павел Калаур прадставіў кіраўніку дзяржавы кандыдатаў і коратка расказаў аб іх кар`ерным шляху, ахарактарызаваўшы як дасведчаных і ініцыятыўных спецыялістаў.
Як расказала потым журналістам Ілона Лядніцкая, пры назначэнні пастаўлена задача ўдасканалення банкаўскага нагляду, перш за ўсё ў частцы процідзеяння легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам. Акрамя таго, у ліку пастаўленых задач - удасканаленне банкаўскіх аперацый, перш за ўсё даступнасці і лічбавізацыі іх як для насельніцтва, так і для эканамічных суб`ектаў.
"Чакаецца ўдасканаленне бухгалтарскага ўліку і пераход банкаўскай сістэмы на міжнародныя стандарты фінансавай справаздачнасці, што таксама дасць магчымасць забяспечыць больш адкрытую і празрыстую справаздачнасць, адпаведна, для таго ж удасканалення банкаўскага нагляду", - падкрэсліла Ілона Лядніцкая.
20 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА
20 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА