https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выбары ў Беларусі пройдуць у строгай адпаведнасці з беларускім заканадаўствам


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу са старшынямі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, сваімі памочнікамі па абласцях і Мінску.
Сёння з пачаткам датэрміновага галасавання краіна ўступіла ў завяршальную стадыю выбарчай кампаніі.

Як дакладваюць Аляксандру Лукашэнку, праца ідзе ў штатным рэжыме, усе 5,8 тыс. участкаў для галасавання ў краіне і за мяжой працуюць. Разам з тым, Прэзідэнт зноў пацікавіўся, ці ўсё зроблена з пункту гледжання матэрыяльнага забеспячэння кампаніі, арганізацыі, і запрасіў адказных далажыць, калі па рэгіёнах засталіся яшчэ нейкія праблемы.

«Па добрай беларускай, можа, і савецкай, традыцыі мы заўсёды гэты выбары праводзілі як сапраўднае свята для людзей: і буфеты былі арганізаваны, і канцэртныя пляцоўкі. Прагаласаваўшы, людзі гатовыя былі паслухаць добрую песню, каб настрой быў ладны. Трэба і ў гэты раз не забываць пра гэта свята», — даручыў кіраўнік дзяржавы.

Другое пытанне — бяспека правядзення выбараў. Аляксандр Лукашэнка загадаў ні ў якім выпадку не дапусціць, каб кіраўнікі камісій, наведвальнікі выбарчых участкаў прад’явілі нейкія прэтэнзіі, што іх бяспека не была забяспечана на годным узроўні. Па фактах, калі ёсць хоць найменшае падазрэнне, міліцыі і Камітэту дзяржбяспекі даручана самым жорсткім чынам рэагаваць.

«Людзі дзяржаўныя, і дзяржава іх павінна абараніць. Нашых людзей трэба абараніць. Пагрозы, абразы і іншы гвалт — павінны спыняцца на корані», — паставіў задачу кіраўнік дзяржавы.

Яшчэ адно патрабаванне, каб у кожнага чалавека, хто мае права голасу, была магчымасць прыняць удзел у выбарах. Асаблівую ўвагу Прэзідэнт папрасіў звярнуць на старых, інвалідаў, хворых на каранавірус, якім трэба дапамагчы прагаласаваць.

«Па іх жаданні, каб яны маглі зрабіць свой выбар», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Па яго словах, у гэтую электаральную кампанію ў Беларусі акрэдытавана рэкордная колькасць назіральнікаў — больш за 45 тысяч.

«Ёсць і замежныя. Трэба акружыць іх у добрым сэнсе клопатам — таму што гэта людзі гераічныя, ян не пабаяліся ў гэту пандэмію прыехаць у Беларусь з замежжа, хай нават з Расіі, Украіны, каб паглядзець, як ідуць нашы выбары. Таму да іх трэба адпаведныя адносіны. Яшчэ раз падкрэсліваю: выбары ў Беларусі пройдуць у строгай адпаведнасці з беларускім заканадаўствам і выключна ў інтарэсах беларускага народа. Таму калі ў некага іншыя чаканні, то дарма. Беларускі закон, беларускі народ — гэта галоўнае», — працягнуў кіраўнік дзяржавы.

Але, як часта кажа Аляксандр Лукашэнка, «выбары выбарамі»: 9 жніўня ўвечары выбары скончацца, а 10-га давядзецца займацца цяжкай, камусьці, мабыць, нецікавай руцінай. Але без яе жыцця не бывае, упэўнены лідар краіны.

«Яшчэ раз увага сялянам. Паглядзіце, каб мы не расслабіліся, асабліва ў гэты тыдзень. Надвор’е стаіць гарачае. Трэба скарыстацца і асноўную масу зерневых, каласавых убраць. Найпершая задача — гэта сабраць хлеб. Ён добры, яго згубіць нельга», — канстатаваў Прэзідэнт.

Ён даручыў адказным асобам у час, які назваў «экзаменам» для ўсіх, каб уся інфраструктура функцыянавала нармальна.

«Ад сувязі да транспарту. Трэба зрабіць так, каб усе арганізацыі інфраструктурныя працавалі як гадзіннік. Гэта добрая праверка, гэта як у ваенных на вучэннях», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Лідар дзяржавы нагадаў, што беларусы заўсёды актыўна ўдзельнічаюць у выбарах, і даручыў сваім памочнікам і губернатарам папрасіць грамадзян, нягледзячы на летні перыяд, турботы знайсці цягам тыдня час прыйсці і прагаласаваць.

«Я думаю, людзі ў нас свядомыя (не думаю — ведаю) і адгукнуцца на нашу просьбу паўдзельнічаць у гэтых выбарах», — рэзюмаваў Прэзідэнт.

Аўтар: Варвара Марозава
Звязда, 5 жніўня 2020 
 
Дата публикации:05.08.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:239
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси Безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме