https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Гэта рашэнне даволі ўзважанае". ЦВК аб скасаванні галасавання на ўчастках за мяжой


Скасаванне галасавання на ўчастках за мяжой - рашэнне даволі ўзважанае, заявіла падчас круглага стала на тэму "Асаблівасці правядзення маючай адбыцца выбарчай кампаніі" ў прэс-цэнтры БЕЛТА сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь Алена Балдоўская.
"Што датычыцца галасавання за мяжой - з Выбарчага кодэкса выключана гэта норма. Участкі для галасавання за мяжой утварацца не будуць. Гэта рашэнне даволі ўзважанае, яно не супярэчыць міжнароднай практыцы. Гаворачы аб галасаванні за мяжой, неабходна ўлічваць умовы бяспекі нашых грамадзян і работнікаў дыпмісій за мяжой, эпідэміялагічную сітуацыю. Практыка папярэдніх выбараў паказвае, што працэнт людзей, якія ўдзельнічаюць у галасаванні з катэгорыі нашых грамадзян, што пастаянна пражываюць за мяжой, невысокі", - расказала Алена Балдоўская.



Разам з тым гэта не значыць, што нехта пазбаўлены выбарчага права. "З Мінгарвыканкамам і МЗС мы ўзгаднілі пытанне аб галасаванні такой катэгорыі грамадзян - на тэрыторыі Мінска будзе вызначаны ўчастак, дзе нашы грамадзяне, якія пастаянна жывуць за мяжой, змогуць прагаласаваць за дэпутата Палаты прадстаўнікоў.

Галасаванне па выбарах мясцовых Саветаў дэпутатаў ажыццяўляецца толькі тымі грамадзянамі, якія пражываюць на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, - адзначыла сакратар ЦВК. - Таму ніхто выбарчага права не пазбаўлены, у кожнага жадаючага будзе магчымасць паўдзельнічаць у адзіным дні галасавання".

8 снежня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.12.2023
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:136
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси Единый день голосования
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме